Ераме́ічы[1] (трансліт.: Jeramieičy, руск.: Еремеичи) — хутар у Лідскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Тарноўскага сельсавета.
Знаходзіцца за 25 км на поўдзень ад г. Ліда.
Людзі жылі ў гэтай мясцовасці з глыбокай старажытнасці. На хутары Ерэмеевічы ля дому Супрон Юзэфы знойдзена каменная свідраваная сякера эпохі бронзы, а таксама крамянёвыя прылады працы.