wd wp Пошук:

Елка ўсходняя

Елка ўсходняя[1][2] (Picea orientalis) — від іглічных дрэў сямейства Хваёвыя (Pinaceae).

Распаўсюджанне

Тыповая горная расліна, якая звычайна расце на вышыні ад 1000 да 2500 м. Толькі ў вільготных, прахалодных цяністых цяснінах елка часам апускаецца да 200 м над узроўнем мора. Распаўсюджана пераважна на захадзе Вялікага Каўказу, як на паўночных яго схілах, так і ў Закаўказзі, даходзячы на ўсход да Тбілісі. Паўднёвая і паўднёва-заходняя межы елкі ўсходняй ляжаць у Анатоліі (Турцыя). Утварае чыстыя або змешаныя з Abies nordmaniana дрэвастоі.

Батанічнае апісанне

Дрэвы высокія, часта дасягаюць вышыні 65 м. Маюць вузкаканічную крону і кароткае лісце (4-8 мм даўжынёй).

Асабліва эфектна выглядаюць елкі з так званым калхідскім тыпам падлеску вечназялёных кустоў ці невялікіх дрэў — Prunus laurocerasus, Ilex, рададэндранаў (Rhododendron). Як і ўсе елкі, яна вельмі ценевынослівая. Больш таго, падрост гэтай елкі амаль зусім не пераносіць прамога сонечнага асвятлення і, верагодна, яшчэ больш ценялюбны, чым у елкі еўрапейскай (Picea abies). Рэгулярна ўтвараючы насенне, якое адрозніваецца высокай усходжасцю, елка ўсходняя добра аднаўляецца, таму можа расці на самых крутых скальных схілах.

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 97. — 160 с. — 2 350 экз.
  2. Беларуская навуковая тэрміналогія: слоўнік лясных тэрмінаў. — Мінск: Інбелкульт, 1926. — Т. Вып. 8. — 80 с.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Елка
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Віды па-за небяспекай
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Флора Еўразіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы з перасягнутай глыбінёй разгортвання