wd wp Пошук:

Егішэ Чарэнц

Егішэ́ Чарэ́нц (арм.: Եղիշե Չարենց, сапраўднае імя — Егішэ Абгаравіч Сагаманян; 13 [25] сакавіка 1897, Карс, Расійская імперыя (цяпер у Турцыі) — 27 лістапада 1937, Ерэван) — армянскі паэт, празаік і перакладчык. Класік армянскай літаратуры.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і дробнага гандляра.

Памёр 27 лістапада 1937 года ў ерэванскай турэмнай лякарні. Месцазнаходжанне магілы паэта дагэтуль дакладна невядомае. Пасмяротна быў рэабілітаваны ў 1950-х гадах.

Асабістае жыццё

Першая жонка Арпенік памерла, не пакінуўшы яму дзяцей. У 1930 годзе пазнаёміўся з Ізабелай Маўсесаўнай Нязавай і жаніўся з ёй у наступным годзе. У 1932 і 1935 у шлюбе нарадзілася дзве дачкі: Арпенік (гэта імя першай яго жонкі) і Анаіт[4].

Творчасць

Аўтар сатырычнага рамана «Краіна Наіры», паэм «Дантава Легенда», «Апантаныя натоўпы».

Апроч вершаў, яго пяру прыналежаць пераклады на армянскую мову твораў А. С. Пушкіна, У. У. Маякоўскага, І. В. Гётэ, Э. Верхарна beru, У. Уітмена, М. Горкага, а таксама артыкулы пра вялікіх літаратурных дзеячаў і сучаснікаў: А. Туманяна, А. Ісаакяна, В. Тэр’яна, М. Горкага, пра сучасную яму паэзію.

Памяць

Зноскі

  1. The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  2. https://avproduction.am/?ln=am&page=person&id=108
  3. Yeghishe Charents // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Лики измен, или Чаренц, его вдова Изабелла Мовсесовна и Микоян Архівавана 5 сакавіка 2016.
  5. Памятные монеты Армении(нявызн.).

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (21):
Рэвалюцыянеры Арменіі
Вікіпедыя:Пісьменнікі без мовы твораў
Асобы
Паэты Арменіі
Памерлі 27 лістапада
Нарадзіліся ў 1897 годзе
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Камуністы Арменіі
Памерлі ў месцах пазбаўлення волі
Члены КПСС
Рэпрэсаваныя савецкай уладай
Нарадзіліся ў Карскай вобласці
Памерлі ў 1937 годзе
Рэабілітаваныя ў СССР
Рэвалюцыянеры Расіі
Памерлі ў Ерэване
Армянамоўныя паэты
Пісьменнікі паводле алфавіта
Нарадзіліся 13 сакавіка
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Нарадзіліся 25 сакавіка