wd wp Пошук:

Ева Маеўска

Ева Алісія Маеўска (польск.: Ewa Alicja Majewska; нар. 21 ліпеня 1978, Варшава, ПНР) — польскі філосаф, палітычная актывістка і пісьменніца. У 1990-х і пачатку 2000-х яна ўдзельнічала ў анархісцкіх, антыпамежных, экалагічных і жаночых рухах.

Яна ўдзельніца вядомых міжнародных канферэнцый[4], праектаў[5] і публікуе артыкулы і эсэ ў часопісах і зборніках, у тым ліку: e-flux, Signs, Third Text, Journal of Utopian Studies і Jacobin[6][7].

Яна была запрошаным супрацоўнікам у Інстытуце навук аб чалавеку (Вена) пры Каліфарнійскім ўніверсітэце ў Берклі, і ў цяперашні час з’яўляецца членам Інстытута культурных даследаванняў (Берлін)[8][9].

Біяграфія

Маеўская вывучала філасофію, французскую літаратуру і гендэрныя даследаванні ў Варшаўскім універсітэце. Атрымала доктарскую ступень па філасофскіх канцэпцыях сям’і ў Варшаўскім універсітэце ў 2007 годзе. З 2003 года — выкладчык гендарных даследаванняў ва ўніверсітэце[10][11].

З 2011 па 2013 год яна была прафесарам Інстытута культуры Ягелонскага ўніверсітэта ў Кракаве, Польшча, затым два гады была запрошаным супрацоўнікам Інстытута навук аб чалавеку ў Вене і яшчэ два гады (2014—2016) у Інстытуце культурных даследванняў у Берліне[10].

Цяпер яна займаецца даследаваннем філасофіі Гегеля, засяроджваючыся на дыялектыцы і слабай, фемінісцкай крытычнай тэорыі і антыфашысцкіх культурах. Яе кніга “Feminist Antifascism: Counterpublics of the Common " выйшла ў выдавецтве Verso у 2021 годзе[12].

Яна стала валанцёрам у польскай IndyMedia і працавала ў жаночай секцыі Камітэту дапамогі і абароны рэпрэсаваных. Яна таксама з’яўляецца аўтарам дакладу аб гвалце ў адносінах да жанчын у сям’і і інтымных адносінах для польскага аддзялення Amnesty International (2005)[13].

У 2004 годзе разам з Аляксандрай Палісевіч стварыла групу Syreny TV[14]. Дзе былі падрыхтаваны дакументальныя фільмы з серыі варшаўскіх дэманстрацый і праекта «Усе наперад да крайніх правых» (2005). Гэты фільм з’яўляецца запісам размоў, якія круцяцца вакол аналогіі паміж Польшчай 2005 года і Веймарскай рэспублікай. Яго паказалі ў Веймары на фестывалі «Attention, Polen Kommen!» (2005) і на выставах у Варшаве і Гданьску. [15]

Палітыка

У 2015—2018 гадах яна была сябрам сацыял-дэмакратычнай польскай палітычнай партыі Lewica Razem (Левыя разам), займала пасады ў назіральным камітэце і нацыянальнай радзе партыі. На парламенцкіх выбарах у 2015 годзе балатавалася ў Сейм Варшаўскай акругі з 26-ым месца ў агульным спісе[16]. У складзе партыі ўдзельнічала ў працы статутнай камісіі, а таксама выступала састваральнікам праграмы «Разам за культуру». У маі 2016 года была абраная ў рэвізійную камісію партыі, а ў чэрвені 2017 года — у нацсавет[17]. З канца 2018 года яна больш не з’яўляецца членам партыі.

Кнігі

Як адзіны аўтар

У суаўтарстве

Апошнія публікацыі

Зноскі

  1. Ewa Majewska // NUKAT — 2002.
  2. Ewa Majewska // MAK
  3. ORCID Public Data File 2020 — 2020. — doi:10.23640/07243.13066970.V1 Праверана 10 студзеня 2021.
  4. Ewa Majewska | transmediale (нявызн.). archive.transmediale.de.
  5. FORMER WEST – Ewa Majewska (нявызн.). formerwest.org.
  6. Ewa Majewska (нявызн.). Ewa Majewska.
  7. Ewa Majewska (нявызн.). jacobinmag.com.
  8. Ewa Majewska - IWM (нявызн.) (3 красавіка 2015). Архівавана з першакрыніцы 3 красавіка 2015.
  9. EWA MAJEWSKA – Feminist (art) Institution (нявызн.).
  10. 1 2 Majewska(нявызн.) . ICI Berlin.
  11. Ewa Majewska – BAK (нявызн.). www.bakonline.org.
  12. Verso (нявызн.). www.versobooks.com.
  13. Polish report (нявызн.).
  14. Aleksandra Polisiewicz, The Bestiary of Unconsciousness (нявызн.). niepodlegle.artmuseum.pl.
  15. Syreny TV “Cała naprzód ku skrajnej skrajnej prawicy” (нявызн.). fotopolis.pl.
  16. Ewa Majewska - Partia Razem - Inna polityka jest możliwa!(нявызн.) , Partia Razem - Inna polityka jest możliwa! . Архівавана 1 ліпеня 2017.
  17. Wybraliśmy władze krajowe! - Partia Razem - Inna polityka jest możliwa! (нявызн.).
Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Постаці Варшавы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 21 ліпеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1978 годзе
Катэгорыя·Выкладчыкі Ягелонскага ўніверсітэта