У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Роўз. .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Даніэль Лі «Дэні» Роўз (англ.: Daniel Lee “Danny” Rose, нар. 2 ліпеня 1990, Данкастэр, Англія) — англійскі футбаліст, абаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Англіі (2016—2019).
Прафесійную кар’еру распачаў у клубе «Лідс Юнайтэд» у 2006 годзе. Упершыню ў склад «Лідса» ён трапіў у 2006 годзе, а ў ліпені 2007 быў прададзены ў «Тотэнхэм Хотспур». У 2009—2011 гадах аддаваўся ў арэнды ў клубы Чэмпіёншыпа, сезон 2012/13 правёў у Прэм’ер-лізе ў складзе «Сандэрленда». У 2013 годзе вярнуўся ў «Тотэнхэм», дзе замацаваўся ў асноўным складзе.
У студзені 2020 года быў аддадзены ў арэнду ў «Ньюкасл Юнайтэд»[2], у жніўні вярнуўся ў «Тотэнхэм Хотспур», аднак у сезоне 2020/21 заставаўся без гульнявога нумара і не выхадзіў на поле.
У чэрвені 2021 года «Уотфард» абвясціў аб падпісанні двухгадовага кантракта з Роўзам як свабодным агентам. У верасні 2022 года пакінуў «Уотфард».
Дэні Роўз выступаў за моладзевыя зборныя Англіі ва ўзросце да 17, 19 i 21 гадоў. 1 чэрвеня 2009 года ён быў выкліканы ў зборную Англіі да 21 года, свой першы гол за яе ён забіў 14 лістапада 2009 года ў матчы супраць Партугаліi.
26 сакавіка 2016 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Англіі ў таварыскім матчы супраць Германіі (3:2).