.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Дэніш Дуарты (нар. 4 мая 1994, Ларыньян, Партугалія) — партугальскі футбаліст, абаронца расійскага клуба «Том» з Томска.
Пачынаў займацца футболам у клубе «Ларыньяненсі» з роднага горада, пазней гуляў у трэцім партугальскім дывізіёне за клуб «Тарыенсі». У студзені 2015 года перайшоў у «Віторыю» з Гімарайнша, стаў выступаць за другую каманду «Віторыя Гімарайнш B», пазней стаў яе капітанам. У сезоне 2017/18 згуляў за асноўную каманду «Віторыі» ў трох матчах Прымейра-лігі.
У чэрвені 2018 года перайшоў у беларускі клуб «Дынама» з Брэста[3]. У складзе брэсцкай каманды замацаваўся ў стартавым складзе. У сезоне 2019 заставаўся асноўным абаронцам і дапамог «Дынама» стаць чэмпіёнам Беларусі. Да сезона 2020 амаль не рыхтаваўся з-за траўмы, на полі ў пачатку 2020 года не з’яўляўся, толькі двойчы трапіў на лаўку запасных. У маі 2020 года пакінуў брэсцкі клуб[4].
У верасні 2020 года вярнуўся ў Партугалію, папоўніўшы склад клуба «Пінафіел». У верасні 2021 года перайшоў у «Тарыенсі». У пачатку 2022 года прыбыў на прагляд у расійскі клуб «Том» і ў лютым падпісаў кантракт.