wd wp Пошук:

Дэндэра

Дэндэ́ра, таксама Данда́ра (араб. دندرة‎‎‎) — горад на правым беразе Ніла ў Егіпце. Уваходзіць у склад мухафазы Кена.

Знакаміты аднайменным археалагічным помнікам — рэшткамі старажытнага горада і храмавага комплекса.

Насельніцтва (2006) — 53 109 чал.

Гісторыя

Паселішча на ўскраіне даліны Ніла і пустыні ў раёне Дэндэры ўзнікла ў дадынастычны перыяд, пра што сведчаць пахаванні, знойдзеныя археолагамі каля храмавага комплекса. Старажытныя Егіпцяне называлі гэта месца Іўнет. Мяркуецца, што яно было першасным месцам шанавання багіні Хатхор, якую ў эліністычны перыяд атаесамлялі з Афрадытай.

Храмавы комплекс, што з’яўляецца галоўнай славутасцю Дэндэры, быў узведзены ў эпоху Пталемеяў і заставаўся важным рэлігійным цэнтрам у рымскі час. Пасля распаўсюджання хрысціянства тут месцілася біскупства.

З XIX ст. у Дэндэры арганізуюцца археалагічныя даследаванні. У нашы дні рэшткі храмавага комплекса прыцягваюць турыстаў.

Зноскі

  1. http://www.geonames.org/358422

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Археалагічныя аб’екты ў Егіпце
Катэгорыя·Гарады Егіпта
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты без паштовага індэкса
Катэгорыя·Гарады Старажытнага Егіпта
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных