wd wp Пошук:

Леўкіп

Леўкіп (стар.-грэч.: Λεύκιππος з Абдэры або Мілета; V стагоддзе да н.э.) — старажытнагрэчаскі філосаф, адзін з заснавальнікаў атамістыкі, настаўнік Дэмакрыта.

Вучань Зянона Элейскага, настаўнік Дэмакрыта. Пасля 450 г. заснаваў філасофскую школу ў Абдэры. Леўкіпу прыпісваюць творы «Вялікі дыякосмас», «Пра розум». Ён першы ўстанавіў закон прычыннасці і закон дастатковага абгрунтавання: «Ні адна рэч не ўзнікае беспрычынна, але ўсё ўзнікае на якой-небудзь падставе і ў сілу неабходнасці». Увёў у навуковы ўжытак паняцці: абсалютнай пустаты; атамаў, якія рухаюцца ў гэтай пустаце; механічнай неабходнасці. Сцвярджаў, што пустата раздзяляе ўсё існае на мноства элементаў, якія ўяўляюцца аднароднымі, непарыўнымі, а таму і непадзельнымі. Паводде Леўкіпа, атамы нязменныя, не валодаюць якасцю і адрозніваюцца адзін ад аднаго толькі велічынёй і формай; знаходзяцца ў вечным руху і ўтвараюць усё мноства рэчаў.

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мілеце
Катэгорыя·Атамісты
Катэгорыя·Філосафы Старажытнай Грэцыі
Катэгорыя·Дасакратыкі
Катэгорыя·Артыкулы пра філосафаў без партрэтаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў V стагоддзі да н.э.
Катэгорыя·Нарадзіліся ў рэгіёне Усходняя Македонія і Фракія
Катэгорыя·Нарадзіліся ў V стагоддзі да н.э.
Катэгорыя·Філосафы V стагоддзя да н.э.
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі