wd wp Пошук:

Дэйв Брубек

Дэйв Брубек (англ.: David Warren Brubeck; 6 снежня 1920, Конкард, штат Каліфорнія — 5 снежня 2012) — піяніст, кампазітар, кіраўнік аркестра.

Біяграфія

Першыя ўрокі класічнай музыкі атрымаў у сваёй маці, піяністкі, і ва ўзросце 13 гадоў ужо выступаў прафесійна з мясцовымі джаз-ансамблямі. У 1941—1942 гадах, удасканальваючы сваю музычную падрыхтоўку ў The College of the Pasific (Каліфорнія), ён кіраваў аркестрам з дванаццаці музыкантаў. Курс класічнай кампазіцыі Брубек прайшоў у Mills College пад кіраўніцтвам Дарыюса Міё.

Падчас Другой сусветнай вайны быў накіраваны ў Еўропу — кіраваць ваенным аркестрам (1944). Пасля дэмабілізацыі ў 1946 годзе Д. Брубек аднавіў свае заняткі з Мійё і разам з некалькімі студэнтамі арганізаваў эксперыментальны Jazz Workshop Ensemble, які запісаўся на пласцінку ў 1949 годзе пад назвай Dave Brubeck Octet. Таксама ў 1949 годзе сумесна з Уолам Трэйдэрам (Oal Trader) і Норманам Бейтам (Norman Bate), якога пазней замяніў Рон Гроты (Ron Grotty), ён заснаваў Dave Brubeck Trio. Гэтая група праіснавала да 1951 года, калі ў яе склад быў уключаны Пол Дэсмонд (Paul Desmond). Такім чынам Брубек ператварыў трыа ў свой першы квартэт. «Класічны» квартэт Брубека быў канчаткова сфармаваны пасля таго, як да іх далучыліся Джо Марэла (Joe Morello) у 1956 годзе і Райт Жэнэ (Gene Wrieght) у 1958 годзе. Група праіснавала ў нязменным складзе да 1967 года, калі Дэйв Брубек распусціў яе, засяродзіўшыся выключна на кампазіцыі. Квартэт Брубека быў надзвычай папулярны ў студэнцкім асяроддзі ў 1950-х. Запіс канцэрту ў каледжы Аберлін ў 1953 годзе, прадстаўленая ў альбоме «Джаз у Аберлін», утрымлівае цудоўныя імправізацыі Дэйва Брубека і Пола Дэсмонда.

У 1954 годзе расце папулярнасць Брубека, яго фатаграфія з’явілася на вокладцы часопіса Time, тады ж ён заключыў кантракт з Columbia Records, пакінуўшы Fantasy. На працягу 1950-х і 1960-х гадоў Дэйв Брубек пачаў эксперыментаваць з незвычайнымі для джаза музычнымі памерамі, такімі, як 5/4, 9/8 і 11/4. У 1959 годзе ён запісаў кампазіцыю «Take Five» (у памеры 5/4) — упершыню пласцінка з запісам інструментальнай джазавай п’есы была распрададзеная ў колькасці 1 млн асобнікаў. На гэтай жа пласцінцы была запісаная кампазіцыя самога Брубека — «Blue Rondo a la Turk».

Толькі Макс Коах (Max Koach) пераўзыходзіў Брубэка ў паспяховым спалучэнні незвычайных памераў з традыцыйнымі стылямі джаза. Пачынаючы з 1960 года Брубек, які сам называў сябе «кампазітарам які грае на фартэпіяна», склаў (а некаторыя і запісаў на пласцінкі) некалькі буйнамаштабных твораў, у тым ліку два балета, мюзікл, араторыю, чатыры кантаты, імшу і творы для джазавага ансамбля і аркестра, а таксама вялікая колькасць п’ес для фартэпіяна. У 1970-х гадах ён арганізаваў некалькі новых квартэтаў, у склад якіх уключаў аднаго або некалькіх сваіх сыноў. Выканаўцы на клавішных інструментах Дарыюс (Дэвід) Брубек, трамбаніст і басгітарыст Крыс Брубек і бубнача і перкусіяніста Дэні (Дэніэл) Брубек. Дэйв Брубек выступаў у Ньюпарце (1958, 1972, 1981), Мантэрэі (1962, 1980), Канкордзе (1982) і фестывалях кул-джаза, а таксама выступаў у Белым доме (1964, 1981). У 1990-х і 1960-х гадах[Удакладніць!] ён шмат разоў перамагаў па выніках апытанняў чытачоў Down Beat, Metronome і іншых часопісаў. У 1976 годзе ён зноў выступаў і выпусціў кружэлку з Дэсмондам, Марэла і Райтам, адзначыўшы такім чынам двадцаціпяцінадовы юбілей квартэта.

У інтэрв’ю з Уладзімірам Познерам для запісу праграмы «Brubeck returns to Moscow» Брубек казаў, што не мае яўрэйскіх каранёў, але адна з яго бабуль была родам з Беларусі. Ён таксама казаў, што яго сям’я была прэсвітэранская, але яго самога не хрысцілі, і ён пазней, калі напісаў месу «To Hope», прыняў каталіцызм.

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 Dave Brubeck // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. http://www.maniadb.com/artist/119858
  4. http://www.telegraph.co.uk/news/obituaries/9725214/Dave-Brubeck.html
  5. https://archive.org/search.php?query=subject%3A%22Dave+Brubeck%22
  6. http://www.npr.org/2012/12/07/131972176/dave-brubeck-on-piano-jazz
  7. http://www.nytimes.com/2012/12/06/arts/music/dave-brubeck-jazz-musician-dies-at-91.html?pagewanted=all
  8. 1 2 Montreux Jazz Festival Database Праверана 25 верасня 2020.
  9. http://su.fi/dave-brubeck-time-out.htm
  10. http://www.abc.net.au/am/content/2012/s3648511.htm
  11. http://www.nytimes.com/2001/05/13/arts/miles-davis-the-chameleon-of-cool-an-innovator-with-dueling-ambitions.html
  12. http://www.discogs.com/Dave-Brubeck-Summit-Sessions/release/2476745
  13. http://www.discogs.com/Dave-Brubeck-Summit-Sessions/release/472058
  14. http://www.music.lt/lt/grupe/Dave-Brubeck/11077/
  15. http://www.jwpepper.com/Take-Five/2381705.item
  16. http://www.jwpepper.com/2381705E.item

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1920 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 6 снежня
Катэгорыя·Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
Катэгорыя·Музыканты ЗША
Катэгорыя·Кампазітары XXI стагоддзя
Катэгорыя·Кампазітары XX стагоддзя
Катэгорыя·Памерлі ў 2012 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Канектыкуце
Катэгорыя·Памерлі 5 снежня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Кампазітары ЗША
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Каліфорніі
Катэгорыя·Артыкулы са сцвярджэннямі без крыніц