Дэвіз на 23-х афіцыйных мовах Еўрапейскага саюза | |
англійская мова | United in diversity |
балгарская мова | Единни в многообразието |
венгерская мова | Egység a sokféleségben |
грэчаская мова | Ενότητα στην πολυµορφία |
дацкая мова | Forenet i mangfoldighed |
ірландская мова | Aontaithe san éagsúlacht[1] |
іспанская мова | Unidos en la diversidad |
італьянская мова | Unita nella diversità |
латышская мова | Vienotība dažādībā |
літоўская мова | Vienybė įvairiškume |
мальтыйская мова | Magħquda fid-diversità |
нямецкая мова | In Vielfalt geeint |
нідэрландская мова | In verscheidenheid verenigd |
польская мова | Jedność w różnorodności |
партугальская мова | Unidade na diversidade |
румынская мова | Unitate în diversitate |
славацкая мова | Jednota v rozmanitosti |
славенская мова | Združeni v raznolikosti |
фінская мова | Moninaisuudessaan yhtenäinen |
французская мова | Unie dans la diversité |
чэшская мова | Jednota v rozmanitosti |
шведская мова | Förenade i mångfalden |
эстонская мова | Ühinenud mitmekesisuses |
In varietate concordia[2] (згода ў разнастайнасці) — афіцыйны дэвіз Еўрапейскага саюза[3]. Паводле Еўрапейскай камісіі, дэвіз азначае, што еўрапейцы адзіныя ў сумеснай працы на выгоду свету і росквіту, і што мноства розных культур, традыцый і моў Еўропы з’яўляюцца пазітыўным фактарам для гэтага кантынента[3].
Быў абраны пасля неафіцыйнага працэсу абмеркавання ў 2000 годзе з прадстаўленых на сайтах http://devise-Europe.org Архівавана 8 мая 1999. і http://motto-europe.org Архівавана 24 мая 2017. варыянтаў, прапанаваных вучнямі 10—19 гадоў[4] з Аўстрыі, Бельгіі, Даніі, Фінляндыі, Францыі, Германіі, Грэцыі, Ірландыі, Італіі, Люксембурга, Нідэрландаў, Партугаліі, Іспаніі, Швецыі і Вялікабрытаніі[5]. Паводле слогана акцыі, адзіным прызам за ўдзел была магчымасць «напісаць старонку гісторыі Еўропы» (англ.: The only prize will be to write a page of Europe’s History)[5].
Для выбару слогана былі знойдзены фундатары: французскі музей Другой сусветнай вайны Memorial de Caen і кампанія France Telecom, якая падтрымлівала сайт. Было знойдзена 40 партнёраў-сродкаў масавай інфармацыі[6]; у тым ліку, La Repubblica у Італіі[7][8], Le Soir у Бельгіі[4], Irish Times у Ірландыі, Berliner Zeitung у Германіі і The Guardian у Вялікабрытаніі[9].
Афіцыйна праект адкрыўся 31 сакавіка 1999 года, з запускам сайта devise-Europe.org. Да 15 студзеня 2000 года, канца тэрміна, было пададзена 2016 варыянтаў[10]. У лютым 2000 года краіны-ўдзельніцы выбіралі топ-10 варыянтаў для разгляду Еўрапейскім сярэднім журы; 142 адабраных варыянту былі перакладзены на 11 моў[5]. 11-12 красавіка 2000 года з гэтага спісу было адабрана 7 варыянтаў, адпраўленых у Вышэйшае журы ў Бруселі[5].
Дэвіз быў зацверджаны Старшынёй Еўрапейскага Парламента Ніколь Фантэн[11].
Дэвіз утрымліваўся ў англійскай версіі еўрапейскай канстытуцыі, якая правалілася[12].