wd wp Пошук:

Дэвід Грэй

Дэвід Грэй (англ.: David Gray; нар. 9 лютага 1979, Лаўэр Мордэн, Вялікі Лондан, Англія) — англійскі былы прафесійны гулец у снукер. Пераможца адкрытага чэмпіянату Шатландыі 2003 года і фіналіст чэмпіянату Вялікабрытаніі 2004 года. Былы 12-ы нумар сусветнага рэйтынгу (2003/2004), з 2001 да 2007 года ўваходзіў у топ-32, а з 2003 да 2005 — у топ-16. Аўтар двух максімальных брэйкаў.

Пачаў прафесійную кар’еру ў 1996 годзе ва ўзросце 17 гадоў пасля таго, як стаў самым маладым чэмпіёнам Англіі сярод аматараў, і ў першым жа сезоне дэбютаваў у асноўнай стадыі чэмпіянату Вялікабрытаніі і дайшоў да 1/8 фіналу рэйтынгавага адкрытага чэмпіянату Германіі. У 1998 годзе патрапіў у асноўную стадыю чэмпіянату свету, увайшоў у топ-64 сусветнага рэйтынгу, а таксама перамог на турніры Benson and Hedges Championship, што дазволіла яму ўпершыню прыняць удзел на найбуйнейшым запрашальным снукерным турніры — Мастэрс. У 2000 годзе дайшоў да стадыі 1/8 фіналу сусветнага першынства, а ў сезоне 2001/2002 патрапіў у топ-32 рэйтынгу і ўпершыню дайшоў да фіналу рэйтынгавага турніру на адкрытым чэмпіянаце Шатландыі, дзе саступіў Стывену Лі (2:9). Праз год атрымаў сваю адзіную рэйтынгавую перамогу на адкрытым чэмпіянаце Шатландыі, перамогшы ў фінале Марка Сэлбі (9:7), а ў сезоне 2003/2004 увайшоў у топ-16 снукерыстаў свету і дайшоў да чвэрцьфінальнай стадыі сусветнага першынства, дзе саступіў Грэму Доту (7:13), што стала яго найлепшым вынікам на найбуйнейшым снукерным спаборніцтве. У канцы 2004 года дайшоў да фіналу чэмпіянату Вялікабрытаніі, дзе быў разгромлены Стывенам Магуайрам (1:10), а ў 2006 годзе ў апошні раз гуляў у асноўнай стадыі чэмпіянату свету, дзе дайшоў да 1/8 фіналу. Скончыў сезон 2009/2010 на 79-й пазіцыі і быў вымушаны пакінуць мэйн-тур, пасля чаго на працягу некалькіх наступных сезонаў гуляў у турнірах серыі PTC і намагаўся вярнуць сабе прафесійны статус праз Q School, але беспаспяхова. У агульнай колькасці тройчы гуляў на турніры Мастэрс, але не праходзіў далей за 1/8 фіналу.

За сваю прафесійную кар’еру аформіў больш за 80 соценных брэйкаў і ўваходзіць у топ-70 снукерыстаў з найбольшай колькасцю соценных серый у гісторыі снукера, а таксама зарабіў больш за 600 тысяч фунтаў стэрлінгаў прызавых грошай, уваходзячы ў топ-60 снукерыстаў у гісторыі па іх колькасці.

Фіналы турніраў

Рэйтынгавыя турніры: 3 (1 перамога, 2 паразы)

Легенда
Чэмпіянат свету (0:0)
Чэмпіянат Вялікабрытаніі (0:1)
Іншыя (1:2)
Вынік Год Турнір Апанент у фінале Лік
1 Параза 2002 Адкрыты чэмпіянат Шатландыі Стывен Лі 2:9
2 Перамога 2003 Адкрыты чэмпіянат Шатландыі Марк Сэлбі 9:7
3 Параза 2004 Чэмпіянат Вялікабрытаніі Стывен Магуайр 1:10

Прафесійныя снукерныя турніры: 4 (2 перамогі, 2 паразы)

Легенда
Рэйтынгавыя турніры (1:2)
Нізкарэйтынгавыя турніры (0:0)
Нярэйтынгавыя турніры (1:0)
Турніры з альтэрнатыўным фарматам (0:0)
Вынік ПДВ Дата Турнір Апанент у фінале Лік
Перамога 1 12 лістапада 1998 Benson and Hedges Championship, Мэлвэрн, Англія Дэйв Харальд 9:6
Параза 1 14 красавіка 2002 Адкрыты чэмпіянат Шатландыі, Абердын, Шатландыя Стывен Лі 2:9
Перамога 2 14 красавіка 2003 Адкрыты чэмпіянат Шатландыі, Эдынбург, Шатландыя Марк Сэлбі 9:7
Параза 2 28 лістапада 2004 Чэмпіянат Вялікабрытаніі, Ёрк, Англія Стывен Магуайр 1:10

Прафесійна-аматарскія і запрашальныя турніры: 1 (1 перамога)

Вынік ПДВ Дата Турнір Апанент у фінале Лік
Перамога 1 1996/1997 Merseyside Professional Championship, Ліверпул, Англія Пол Суіні 5:2

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Пераможцы адкрытага чэмпіянату Шатландыі па снукеры
Катэгорыя·Нарадзіліся 9 лютага
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Лаўэр Мордэне
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Вялікім Лондане
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1979 годзе
Катэгорыя·Снукерысты Англіі