wd wp Пошук:

Дэвальвацыя

Не блытаць з дэнамінацыяй. Дэвальва́цыя — зніжэнне залатога зместу грашовай адзінкі ва ўмовах залатога стандарту. У сучасных умовах тэрмін ужываецца для сітуацый значнага зніжэння курсу нацыянальнай валюты адносна цвёрдых валют (звычайна, долару ЗША, еўра, SDR). Дэвальвацыя разглядаецца як інструмент цэнтральных банкаў у кіраванні нацыянальнай валютай, супрацьлеглы рэвальвацыі.

Ва ўмовах вагання валютнага курсу не адбываецца прамога афіцыйнага прызначэння каштоўнасці нацыянальнай валюты. Цэнтральны банк можа хіба ўскоснымі метадамі (валютнымі інтэрвенцыямі) змяняць курс. У гэтых умовах дэвальвацыя будзе не вынікам прыняцця афіцыйнага дакументу, а вынікам змянення каштоўнасці валюты пад уздзеяннем рыначных механізмаў.

Найбольшыя дэвальвацыі

Спіс найбольшых дэвальвацый пасля 1990 года[1].

Краіна Год Велічыня, %
Беларусь 2011 54,4
Аргенціна 2002 54
Эфіопія 1992 54
Расія 1998 38
Беларусь 1999 37
Інданезія 1998 37
Мексіка 1995 36
Рэспубліка Карэя 1997 34
Бразілія 1999 33
Уругвай 2002 29
Эквадор 1999 29

Беларусь

Асноўны артыкул: Дэвальвацыя беларускага рубля Курс беларускага рубля з 2009 года прывязаны да «кошыку валют», у які ўваходзяць долар ЗША, еўра і расійскі рубель.[2] На 2011 год калідор ваганняў курсу беларускага рубля адносна кошыка валют устаноўлены ў межах ±12%[3]. 23 мая 2011 года Беларусь пабіла сусветны рэкорд па дэвальвацыі нацыянальнай валюты — рубель быў дэвальваваны на 54,4%. Беларуская дэвальвацыя, паводле звестак Сусветнага банка, стала самай вялікай за 20-гадовую сусветную гісторыю, абагнаўшы эфіопскую 1992 года і аргенцінскую 2002 года[1].

Гл. таксама

Зноскі

  1. 1 2 Беларусь пабіла сусветны рэкорд па дэвальвацыі, Наша Ніва
  2. Беларускі рубель звяжуць з «кошыкам валют», Радыё Свабода
  3. Долар — 5000. Прэс-рэліз Нацбанка, Наша Ніва

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Дэвальвацыі
Катэгорыя·Эканамічныя тэрміны