wd wp Пошук:

Дынаміт

Дынаміт (ад грэч.: δύναμις - сіла праз шведск.: dynamit) — выбуховая сумесь, абсарбент (напрыклад, кізельгур), прасякнуты нітрагліцэрынам. Таксама можа ўтрымоўваць і іншыя кампаненты (салетра і інш.). Уся маса звычайна спрасоўваецца ў цыліндрычную форму і змяшчаецца ў папяровую або пластыкавую ўпакоўку. Падрыў зараду ажыццяўляецца з дапамогай капсуля-дэтанатара.

Дынаміт вынайдзены Альфрэдам Нобелем ў 1866 годзе.

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Выбуховыя рэчывы