wd wp Пошук:

Ду Фу

Ду Фу (кіт.: 杜甫 Dù Fǔ, другое імя Цзымэй; 712, павет Гун — 770): кітайскі паэт часоў Танскай дынастыі. З сям’і чыноўніка.

Біяграфічныя звесткі

Нарадзіўся ў сям’і чыноўніка. Ужо ў сямігадовым узросце прыдумваў вершы. Яго літаратурныя пазнанні былі надзвычай шырокія, шматабсяжныя. Пакінуўшы родны дом, ажыццявіў два вялікія падарожжы па краіне. Жыў у сталіцах Танскай імперыі — Лаяне і Чаньяні. Сябраваў з Лі Бо. У адрозненне ад Лі Бо марыў пра дзяржаўную службу, меркаваў, што праз яе зможа прынесці карысць сваёй Айчыне. Аднак заўжды яго спробы прайсці праз сіта дзяржаўных экзаменаў заканчваліся з-за інтрыг карумпіраваных чыноўнікаў, якія акружалі трон. Сям’я Ду Фу цярпела нястачы, сын памёр ад голаду, а сам Ду Фу захварэў на ліхаманку і сухоты. У час мяцяжу Ань Лу-шаня Ду Фу быў захоплены ў палон і адвезены ў Чаньян, адкуль уцёк праз два гады. Гэтым разам яму ўдалося атрымаць пасаду пры двары. Але ўсё адно яго дзейнасць не знайшла падтрымкі наверсе. Калі двор вярнуўся ў вызваленую сталіцу, Ду Фу патрапляе ў няміласць да імператара і адпраўляецца на нязначную пасаду ў правінцыю, праз год падае ў адстаўку.

Творчасць

Найбольш вядомыя цыклы вершаў «Тры аканомы» і «Тры расстанні». Майстар пейзажнай лірыкі. Паказваў у творах сацыяльныя кантрасты феадальнага грамадства («Вершы з 500 словаў пра тое, што ў мяне было на душы, калі я ехаў з сталіцы ў Фынсянь» і інш.), цяжкі лёс народа, асуджаў грабежніцкія войны.

Кітайская літаратурная крытыка называе Лі Бо і Ду Фу «прашчурамі верша», паколькі яны стварылі новую вершаваную форму — верш у пяць і сем слоў, які прыйшоў на змену старой форме верша ў чатыры словы. Гэта стала асноўнай формай паэзіі на наступныя тысячу з нечым гадоў, да літаратурнай рэвалюцыі 1918 года.

На беларускую мову яго творы перакладалі Рыгор Барадулін, Уладзімір Дубоўка, Янка Сіпакоў, Мікола Мятліцкі[4], Лявон Баршчэўскі, Навум Гальпяровіч.

Беларускія пераклады

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 Fu Du // http://catalogue.nli.ie/Author/Home?author=Du%2C%20Fu%2C%20712-770 Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. China Biographical Database
  4. Продолжение большого проекта

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Паэты VIII стагоддзя
Нарадзіліся ў Кітаі
Паэты Кітая
Нарадзіліся ў 712 годзе
Вікіпедыя:Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Паэты эпохі Тан
Памерлі ў 770 годзе
Пісьменнікі паводле алфавіта
Асобы
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую Савецкую Энцыклапедыю без назвы артыкула
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Вікіпедыя:Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую Савецкую Энцыклапедыю без аўтара
Кітайскамоўныя паэты
Пахаваныя ў Кітаі
Вікіпедыя:Пісьменнікі без мовы твораў
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую Савецкую Энцыклапедыю без нумароў старонак