Духаўля́ны[1] (трансліт.: Duchaŭliany, руск.: Духовляны) — вёска ў Ваўкавыскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Вярэйкаўскага сельсавета.
Да 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Рэплеўскага сельсавета[2].
У 1796 г. фальварак і вёска, належалі Яну Сестранцэвічу. У 1836 г. прыватная вёска, 30 двароў, 231 жыхар. У 1914 г. 55 двароў, 316 жыхароў.
Плошча 32,58 га, працягласць межаў — 5 751 метраў.