wd wp Пошук:

Вярэйкаўскі сельсавет

Вярэ́йкаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Ваўкавыскага раёна Гродзенскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 года вёска) Вярэйкі.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Ваўкавыскага раёна Беластоцкай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Дзявяткаўскага сельсавета[1]. У 1967 годзе ў склад сельсавета з Роскага пассавета перададзена вёска Жынаўцы[2]. На 1 студзеня 1974 года ў склад сельсавета дыло 29 населеных пунктаў[3]. 25 верасня 2003 года ў склад Субацкага сельсавета перададзены 11 населеных пунктаў (Гоцевічы, Жынаўцы, Занцавічы, Зубаўшчына, Курапаты, Пожаркі, Славікі, Цярэшкі, Чырвоны Груд, Шніпава, Шулейкі)[4]. 18 кастрычніка 2013 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Рэплеўскага сельсавета (аграгарадок Рэпля, вёскі Бурнева, Ганасаўцы, Грыбаўцы, Духаўляны, Марцянаўцы, Мештуны, Навасады, Навасёлкі, Навікі, Пачуйкі, Петрашэўцы, Сугакі)[5]. 29 мая 2018 года скасаваны вёскі Зборы і Яцкова[6].

Размешчаны ў паўночна-заходняй частцы раёна. Плошча 13894,2 га. Адміністрацыйны цэнтр сельсавета — аграгарадок Вярэйкі знаходзіцца на адлегласці 23 км ад Ваўкавыска, 79 км ад Гродна, 17 км ад бліжэйшай чыгуначнай станцыі Ваўкавыск.

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1553 чалавекі[7], з іх 64,7 % — беларусы, 30,8 % — палякі, 3,0 % — рускія[8].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гродненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнні выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 27 снежня 1966 г. і 13 студзеня 1967 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1967, № 4 (1162).
  3. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.) . — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 110. — 248 с. — 10 000 экз.
  4. Решение Гродненского областного Совета депутатов от 25 сентября 2003 г. № 34 О решении вопросов административно-территориального устройства Волковысского района
  5. Решение Гродненского областного Совета депутатов от 18 октября 2013 г. № 261 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Волковысского района Гродненской области
  6. Решение Волковысского районного Совета депутатов от 29 мая 2018 г. № 13 Об упразднении сельских населенных пунктов Волковысского района
  7. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
  8. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе
Катэгорыя·Вярэйкаўскі сельсавет