wd wp Пошук:

Дуга-Рэса

Дуга-Рэса[1] (харв.: Duga Resa) — горад у Харватыі, у цэнтральнай частцы краіны, жупаніі Карлавац. Насельніцтва па дадзеных перапісу 2001 года — 6 601 чалавек у самім горадзе і 12 114 у абшчыне з цэнтрам у Дуга-Рэсе. Знаходзіцца за 7 км на паўднёвы захад ад Карлаваца. Горад стаіць на рацэ Мрэжніца, прытоку ракі Корана ля падножжа ўзгорка Вініца (321 м). Праз горад праходзіць важная аўтамабільная дарога, якая вядзе з Карлаваца ў бок перавала Вратнік у гарах Велебіт і далей да Адрыятычнага ўзбярэжжа і горада Сень. Чыгуначная станцыя.

Зноскі

  1. карта Харватыі — Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 16: Трыпалі — Хвіліна. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0263-6 (т. 16), ISBN 985-11-0035-8.
Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Населеныя пункты без насельніцтва
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Гарады Харватыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара