wd wp Пошук:

Дубненскі сельсавет

Ду́бненскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мастоўскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Дубна.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Скідзельскага раёна Беластоцкай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 5 красавіка 1960 года перададзены ў склад Мастоўскага раёна. З 25 снежня 1962 года па 6 студзеня 1965 года ў складзе Шчучынскага раёна. 28 жніўня 2013 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Харціцкага сельсавета (аграгарадок Харціца, вёскі Агароднікі, Казакоўцы, Каўшова, Лаўна, Мазанава, Нёман, Раўкі, Русінаўцы, Чарлёна і Чарлёнка) і вёска Пладовая Лунненскага сельсавета[1].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (8 населеных пунктаў) — 1515 чалавек[2], з іх 90,2 % — беларусы, 5,3 % — палякі, 3,2 % — рускія[3].

Зноскі

  1. Решение Гродненского областного Совета депутатов от 28 августа 2013 г. № 252 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Мостовского района Гродненской области
  2. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
  3. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Шчучынскага раёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Дубненскі сельсавет
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Скідзельскага раёна