wd wp Пошук:

Дубенскі сельсавет

Ду́бенскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Клічаўскага раёна Магілёўскай вобласці. Цэнтр — вёска Дубно.

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Стайкаўскі сельсавет у складзе Чачэвіцкага раёна Магілёўскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Стайкі. У 1925 годзе цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Дубно, сельсавет перайменаваны ў Дубненскі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Чачэвіцкім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года ў складзе Клічаўскага раёна. З 20 лютага 1938 года ў складзе Магілёўскай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Бабруйскай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Магілёўскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Доўгаўскага сельсавета[1].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Могилевской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Чачэвіцкага раёна
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Клічаўскага раёна
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1954 годзе
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе