Агады́р — горад у Афрыцы, у паўднёва-заходняй частцы Марока, порт на Атлантычным узбярэжжы.
У пачатку XVI стагоддзя было заснавана рыбацкае паселішча. Горад з’яўляўся апорным пунктам партугальцаў на паўднёвым захадзе Марока. Меў таксама назву Санта-Крус-дзю-Кан-д’Агер. У 1536 годзе горад вызвалены мараканскім войскамі саадзійскага шэрыфа Мухамеда. У XVII—XVII стст. Агадыр з’яўляўся буйным цэнтрам знешняга гандлю. З 1777 года ў горадзе гандаль быў забаронены еўрапейцам, у 1882—1912 гг. дазваляўся продаж збожжа ў прыбярэжнай частцы горада. У 1960 годзе горад моцна пацярпеў ад землетрасення.
Па стане на 1952 год — 30,1 тыс. чал.[3] У 1971 годзе насельніцтва горада складала 57 000[4] чал., у 1982 годзе — каля 110,5[5] тыс. чал.
У горадзе дзейнічаюць рабапераапрацоўчыя, металаапрацоўчыя, дрэваапрацоўчыя прадпрыемствы, вытворчасць цэменту і інш.