wd wp Пошук:

Друйскі сельсавет

Дру́йскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Браслаўскага раёна Віцебскай вобласці. Цэнтр — вёска Друйск.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Браслаўскага раёна Вілейскай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Маладзечанскай вобласці. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Віцебскай вобласці. У 1971 годзе скасавана вёска Залужжа[1]. 8 красавіка 2004 года скасаваны, населеныя пункты перададзены ў склад новаўтворанага Друеўскага сельсавета[2].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 36 населеных пунктаў: Антанова, Бандуры, Баранаўшчына, Безназванае, Бернатоўшчына, Вайты, Гараўкі 1, Глыбошчына, Далікатары, Дамбравова, Дзем’яны, Дзеткаўцы, Друйка, Друйск, Заполле, Канавалаўшчына, Качэргі, Кірыліна, Клімпаўшчына, Кокаўшчына, Краснагорка, Кропішкі, Кяпсні, Лугі, Лук’янцы, Опліса 1, Опліса 2, Пошта Абаб’е, Рэпеншчына, Смулькі, Смятанаўшчына, Струнеўшчына, Таропаўка, Турчылава, Устронь, Чэрнева.

Зноскі

  1. Рашэнні выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 23 кастрычніка 1970 г. і 4 сакавіка 1971 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1971, № 12 (1314).
  2. Решение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области Архівавана 5 кастрычніка 2021.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Браслаўскага раёна
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2004 годзе