wd wp Пошук:

Другая Чэхаславацкая рэспубліка

Другая Чэха-Славацкая Рэспубліка (Чэха-Славакія, чэшск.: і славацк.: Česko-Slovenská Republika) — недоўгачасовая дзяржава, якая ўзнікла пасля анексіі Судэцкай вобласці Трэцім рэйхам. З’яўлялася канстытуцыйнай рэспублікай і федэратыўнай дзяржавай, якая ўключала Чэхію, Славакію і Карпацкую Украіну.

Гісторыя

30 верасня 1938 года было падпісана Мюнхенскае пагадненне, паводле якога нацысцкай Германіі перадавалася Судэцкая вобласць, дзе пражывала нямецкая нацыянальная меншасць (судэцкія немцы). Акрамя таго, Чэхаславакія 1 кастрычніка 1938 года пазбавілася Заольззя(руск.) бел., дзе пражывала польскае насельніцтва, акупаванага Польскай Рэспублікай. У лістападзе Венгрыя паводле рашэння Першага Венскага арбітражу акупавала Паўднёвую Славакію і поўдзень Карпацкай Русі з Ужгарадам і Мукачава, дзе пражывала венгерская меншасць.

Такім чынам, Мюнхенскае пагадненне разбурыла сістэму бяспекі, гарантаваную Чэхаславакіі ў Францыі, адбылася адмова ад дапамогі Францыі і Савецкага Саюза ў абароне тэрытарыяльнай цэласнасці, падаў у адстаўку прэзідэнт Эдвард Бенеш. Яго змяніў Эміль Гаха, да таго часу старшыня Вярхоўнага адміністрацыйнага суда Чэхаславакіі, які прыняўся праводзіць прагерманскую палітыку супакаення. Пасля страты ўмацаванняў у Судэцкай вобласці краіна засталася безабароннай супраць Трэцяга рэйха, хоць мела значныя запасы ваеннай тэхнікі і заводы абароннай прамысловасці. Спроба перапрадаць абсталяванне Польшчы і балканскім краінам была заблакавана Трэцім рэйхам. Новы чэшскі ўрад, які ўзначаліў прэм’ер-міністр Рудальф Беран, пачаў капіраваць мадэль італьянскага фашызму, стварыў Партыю нацыянальнага адзінства (Strana národní jednoty) і ўвёў цэнзуру. Дзейнасць Камуністычнай партыі Чэхаславакіі і Камінтэрна былі забаронены. Урад Другой рэспублікі ў пачатку нямецкай акупацыі абмежаваў правы грамадзян шляхам увядзення антысеміцкіх расавых законаў, а ўказам ад 2 сакавіка 1939 года быў створаны канцлагер для цыган у Летах(чэшск.) бел..

14 сакавіка 1939 года славацкі парламент абвясціў у Браціславе незалежнасць і заявіў пра стварэнне Славацкай Рэспублікі. Гэта было зроблена пры садзейнічанні Германіі і пад пагрозай нямецкай згоды на далучэнне Славакіі да Венгрыі (тэрыторый, уключаных у Славакію паводле Трыянонскага дагавора (1920)). Новая славацкая дзяржава была прызнана большасцю еўрапейскіх краін і стала краінай-сатэлітам Трэцяга рэйха.

15 сакавіка 1939 года Гітлер падчас візіту ў Берлін прэзідэнта Чэхаславацкай рэспублікі Эміля Гахі прымусіў яго прызнаць стварэнне Пратэктарата Багеміі і Маравія і акупацыю краіны вермахтам. Пратэктарам быў прызначаны Канстанцін фон Нейрат. Узбраенне і ваенны патэнцыял чэшскай арміі былі перададзены Трэцяму рэйху, а ў маі 1939 года золата Чэхаславакіі, размешчанае на банкаўскім дэпазіце ў банках Вялікабрытаніі, было па просьбе ўрада пратэктарата перададзена ў Прагу і пасля апынулася ў руках Трэцяга рэйха.

Славакія была, у сваю чаргу, вымушана падпарадкоўваць сваю знешнюю палітыку Трэцяму Рэйху і дазволіла ўвесці падраздзяленні вермахта на сваю тэрыторыю (даліна ракі Ваг), а таксама браць удзел у вераснёвай кампаніі на баку Трэцяга рэйха супраць Польшчы.

Бібліяграфія

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·З’явіліся ў 1938 годзе
Катэгорыя·Зніклі ў 1939 годзе
Катэгорыя·Гісторыя Чэхаславакіі