wd wp Пошук:

Драсён птушыны

Драсён птушыны[4], Спары́ш[5], Зерніца, Птушыная грэчка, Спарышнік, Травяная зелень[6][7][8], Гусятнік, Свіная трава, Свінуха[6], Драсён разналісты[9], Драсён незаўважаемы[10] (Polýgonum aviculáre) — аднагадовая травяністая расліна роду Драсён (Polygonum).

Батанічнае апісанне

Батанічная ілюстрацыя з кнігі К. А. М. Ліндмана «Bilder ur Nordens Flora», 1917—1926

Расліны вышынёй ад 10 да 80 см. Сцябло сцелістае або прыўзнятае, зрэдку прамастойнае, галінастае ад асновы, з дробнымі плеўкамі, белаватымі рассечанымі раструбамі. Лісце дробнае, чаргаванае, шырокаэліпсападобнае, на кароткіх чаранках. Кветкі дробныя, непрыкметныя, у пучках па 2-5, размешчаныя на ўсім сцябле ў пазухах лісця. калякветнік 5-раздзельны, бледна-зялёны, белы або ружаваты па краях, тычынак 8. Плод — дробны трохгранны арэшак. Цвіце ў чэрвені—кастрычніку.

Пашырэнне

Распаўсюджаны пераважна ва ўмераных і паўночных раёнах Еўразіі (за выключэннем Арктыкі). Расце ўздоўж дарог, на засмечаных месцах, пустках, выганах, каля жылля.

Значэнне

Лекавая (мачагонны, кроваспыняльны і процізапаленчы сродак) і кармавая расліна.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Драсён птушыны: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
  4. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 101. — 160 с. — 2 350 экз.
  5. Назва Драсён птушыны згодна з Я. П. Шмярко, І. П. Мазан. Лекавыя расліны ў комплексным лячэнні. — Мн: Навука і тэхніка, 1989. — С. 388. — 399 с. — ISBN 5-343-00120-3.
  6. 1 2 Анненков Н.(руск.) бел. Ботанический словарь, Спб, 1878
  7. Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927
  8. Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев.
  9. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 102. — 160 с. — 2 350 экз. — у крыніцы пад назвай Polygonum heterophyllum
  10. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 102. — 160 с. — 2 350 экз. — у крыніцы пад назвай Polygonum neglectum

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Драсёнавыя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Лекавыя расліны
Катэгорыя·Флора Еўразіі
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Травы
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum