wd wp Пошук:

Драсён каляплотавы

Драсён каляплотавы[3], Бярозка[4][5] (Fallopia dumetorum) — від раслін сямейства Драсёнавыя (Polygonaceae), распаўсюджаны ў Еўразіі, натуралізаваны ў Японіі, Канадзе, ЗША.

Апісанне

Аднагадовая травяністая расліна 50-300 см даўжынёй. Сцябло голае. Лісце з сэрцападобна-стрэлападобнай асновай, выцягнута-завостранае. Кветкі ў канчатковых рэдкіх гронках і пазухавых пучках. Лісточкі калякветніка з белымі плёнчатымі крыламі, пры плодзе да 7-9 мм даўжынёй[5].

Распаўсюджанне

Натуральнае распаўсюджванне: Еўропа і ўмераная Азія; натуралізаваны: Японія, паўднёва-ўсходняя Канада, усход ЗША; таксама культывуецца[6][7][8].

Ва Украіне расце ў вільготных месцах, сярод хмызнякоў, на пясках, агародах, палях — амаль на ўсёй тэрыторыі, акрамя палыновага стэпу і Крыму[5].

Таксанамія

Сінонімы

Fallopia dumetorum (L.) Holub var. dumetorum

Fallopia dumetorum var. pauciflora (Maxim.) A.J.Li, 1998

Галерэя

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 101. — 160 с. — 2 350 экз. — у крыніцы пад назвай Polygonum dumetorum
  4. Анненков Н.(руск.) бел. Ботанический словарь, Спб, 1878
  5. 1 2 3 Доброчаева Д. Н., Котов М. И., Прокудин Ю. Н., и др. Определитель высших растений Украины. — К., 1987. — С. 95, 96. (руск.) (укр.)
  6. bgbm.org. (англ.)
  7. plantsoftheworldonline.org. (англ.)
  8. npgsweb.ars-grin.gov. (англ.)
Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Флора Еўропы
Катэгорыя·Драсёнавыя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Флора Азіі
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных