Драй — рака ў Беларусі, у Смаргонскім раёне Гродзенскай вобласці, левы прыток ракі Кужэц (басейн Віліі).
Даўжыня ракі 12 км[1]. Плошча вадазбору 15 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 9,5 ‰. Пачынаецца каля вёскі Ласавічы, упадае ў Кужэц на паўднёвы захад ад аграгарадка Залессе. На працягу 5,3 км каналізаваная (ад вёскі Каты да вусця). Каля вёскі Каты створана сажалка (плошча 0,14 км²). Вадазбор у межах Ашмянскага ўзвышша.