Дортмундскі тэхнічны ўніверсітэт (ням.: Technische Universität Dortmund) — нямецкая дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Дортмунд.
Ва ўніверсітэце больш за 30 000 чалавек навучаюцца на амаль 80 праграмах вышэйшай адукацыі ўзроўняў бакалаўра і магістра. Гэта робіць яго адным з 20 найбуйнейшых універсітэтаў Германіі. У атласе фінансавання Нямецкага фонду даследаванняў універсітэт уваходзіць у шэраг 10 найлепшых універсітэтаў з найбольшай колькасцю даследаванняў у Германіі па пяці прадметных галінах: у вытворчай тэхніцы, эканоміцы (у тым ліку статыстыцы), матэрыялазнаўстве, адукацыйнай навуцы і інфарматыцы.