wd wp Пошук:

Дораці Гіш

Дораці Гіш (англ.: Dorothy Gish; 11 сакавіка 1898, Дэйтан, Агая, ЗША — 4 чэрвеня 1968, Рапала, Італія) — амерыканская актрыса кіно, сястра Ліліян Гіш.

Біяграфія

Дораці Гіш нарадзілася ў Дэйтане 11 сакавіка 1898 года ў сям’і Джэймса Лі Гіша і Мэры Робінсан Мак-Конел, у якой, акрамя яе, была яшчэ старэйшая дачка — Ліліян. Пасля таго, як бацька кінуў сям’ю, маці прыйшлося шмат працаваць, у тым ліку актрысай, каб утрымліваць дачок.

Акцёрская кар’ера сясцёр Гіш пачалася ў 1912 годзе, пасля таго, як сяброўка Мэры Пікфард прадставіла іх дырэктару кінастудыі American Mutoscope & Biograph Company Дэвіду Грыфіту. Сумесны дэбют сясцёр у кіно адбыўся ў тым жа годзе ў фільме «Нябачны вораг».

За гады сваёй кар’еры Дораці з’явілася больш чым у ста фільмах, у многіх з якіх іграла таксама яе старэйшая сястра.

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #159265495 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.
  2. 1 2 Dorothy Gish // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. https://books.google.es/books?id=GFU-J_W8uRYC&pg=PA132&lpg=PA132&dq=Dorothy+Elizabeth+de+Guiche&source=bl&ots=OBM_VIkZGb&sig=Yl5mMca_vAkdMdgbu9TIIRaj_o8&hl=es&sa=X&ved=0ahUKEwiYjtOUs7rbAhVMbhQKHfuIDFwQ6AEIXTAL#v=onepage&q=Dorothy%20Elizabeth%20de%20Guiche&f=false
Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Агая
Катэгорыя·Нарадзіліся 11 сакавіка
Катэгорыя·Галівудская алея славы
Катэгорыя·Памерлі 4 чэрвеня
Катэгорыя·Памерлі ў 1968 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1898 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Актрысы ЗША
Катэгорыя·Памерлі ў Рапала
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ад пнеўманіі