wd wp Пошук:

Дом купца Кітаева

Дом купца Кітаева  — будынак у гістарычным цэнтры Магілёва, размешчаны па Ленінскай вуліцы, 15. Будынак — прыклад жылога дома галерэйнага тыпу.

Гісторыя

Чарцяжы будынка пры духоўнай семінарыі, набыты ў купца Кітаева

Пабудаваны ў 2-й палове 19 ст.[удакладніць] з цэглы як жылы дом архірэйскага двара[1].

Да пачатку 1850-х гадоў, паводле архіўных чарцяжоў губернскага архітэктара Пятрова, склалася новая забудова комплексу Магілёўскай духоўнай семінарыі. Для семінарыі быў набыты дом купца Кітаева. У высокім цокальным паверсе дома размяшчаўся семінарскі архіў; з боку дваровага фасада знаходзіцца галерэя — уваход у пакоі другога паверху, дзе былі кватэра аканома і кладоўка[2].

Архітэктура

Дваровы фасад

Прамавугольны ў плане кампактны двухпавярховы будынак. Паверхі вылучаны прафіляваным карнізным паяском, сцены члянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі, на другім паверсе — з ліштвамі і сандрыкамі. У тарцовай частцы аконныя праёмы лучковыя. З боку дваровага фасада знаходзіцца галерэя — уваход у пакоі другога паверха. Планіроўка анфіладная, часткова зменена[1].

Зноскі

  1. 1 2 Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Магілёўская вобласць. — 408 с., іл.
  2. Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Стары горад (Магілёў)
Катэгорыя·Ленінская вуліца (Магілёў)
Катэгорыя·Артыкулы, у якіх трэба ўдакладніць крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы са спасылкамі на Глобус Беларусі
Катэгорыя·Гісторыка-культурныя каштоўнасці Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·XIX стагоддзе ў Магілёве
Катэгорыя·Жылыя будынкі Беларусі
Катэгорыя·Будынкі і збудаванні Магілёва