Дом Ханіна — будынак у Шклоўскім пасадзе Магілёва, размешчаны па Першамайскай вуліцы, 19.
Двухпавярховы дом з цэглы пабудаваны ў канцы XIX стагоддзя як жылы. Належыў Ханіну. Ніжнія паверхі займалі гандлёвыя крамы. У двары размяшчаўся дом Сабалеўскага, дзе мелася друкарня Якава Натанавіча Падземскага, арандатарамі якога былі Шыфрын, Каган, Ліберман. Тут друкаваліся кнігі на рускай, польскай, беларускай мовах. У 1924 годзе будынак нацыяналізаваны. Верхні паверх выкарыстоўваўся як жылы, на ніжнім з савецкіх часоў размясцілася цырульня «Юнацтва» і гандлёвыя ўстановы[1].