wd wp Пошук:

Дом Седэрхольма

Дом Седэрхольма (фінск.: Sederholmin talo) — найстарэйшы каменны будынак у гістарычным цэнтры Хельсінкі. Размешчаны на рагу Сенацкай плошчы па адрасе вул. Алексантэрынкату (фінск.: Aleksanterinkatu), 16-18.

Ёхан Седэрхольм

Двухпавярховы будынак быў пабудаваны ў 1775 годзе па праекце нямецкага архітэктара Самюэля Бернера(фін.) бел. для заможнага купца Ёхана Седэрхольма(фін.) бел., і лічыўся аднам з самых прыгожых дамоў горада. Першы паверх домf займалі крама і кантора Седэрхольма, на другім размяшчаліся жылыя пакоі, а ў сутарэннях — склады.

Спадчыннікі Седэрхольма валодалі домам да 1822 года. Затым асабняк змяніў некалькі ўладальнікаў, а ў 1865 годзе яго гаспадаром стаў купец і архітэктар Кісялёў. Ён перапланаваў дом, значна змяніўшы яго аблічча: пад вокнамі другога паверху з’явіліся балюстрады, а на фасадзе — тры дзверы. Сямейства Кісялёвых валодала домам да 1912 года. У 1949 годзе будынак набыў муніцыпалітэт Хельсінкі, і дом быў перабудаваны пад патрэбы гарадскога суда. Калі ў 1985 годзе суд пераехаў у іншы будынак, дом Седэрхольма быў перададзены музею горада Хельсінкі.

З 1995 года ў доме Седэрхольма размяшчаецца пастаянная экспазіцыя, якая знаёміць наведвальнікаў з купецкім побытам XVIII стагоддзя. У музеі таксама праводзяцца разнастайныя часовыя выстаўкі.

Зноскі

  1. 1 2 https://hkm.finna.fi/Record/hkm.HKMS000005:000007w6

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сенацкая плошча (Хельсінкі)
Катэгорыя·XVIII стагоддзе ў Фінляндыі
Катэгорыя·Будынкі і збудаванні Хельсінкі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Музеі Хельсінкі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Славутасці Хельсінкі
Катэгорыя·З’явіліся ў 1775 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·1775 год у Еўропе