wd wp Пошук:

Гарадскі музей Хельсінкі

Гарадскі музей Хельсінкі (фінск.: Helsingin kaupunginmuseo) — гістарычны музей, прысвечаны гораду Хельсінкі. На выстаўках прадстаўлены этапы развіцця Хельсінкі ад маленькага горада да сталіцы краіны.

Уваход у музей і філіялы бясплатны.

Аддзелы

Галоўны будынак. У галоўным будынку музея прадстаўлена выстаўка «Helsinki Horizons», якая прадстаўляе больш чым 450-гадовую гісторыю горада. Будынак знаходзіцца ў самым цэнтры горада, побач з Кафедральным саборам, на вуліцы, якая выходзіць на Сенацкую плошчу. Адрас: Sofiankatu 4 , 00170 Helsinki.

Дом бюргера (фін. Ruiskumestarin talo; адрас : Kristianinkatu 12) быў пабудаваны ў 1818 годзе. Ён з’яўляецца самым старым драўляным будынкам Хельсінкі. Унутры адноўлена абстаноўка побыту 1860-х гадоў.

Віла Хакасалмі (фін. Hakasalmen huvila ; адрас : Mannerheimintie 13)

Музей электрастанцыі (фін. Voimalamuseo) знаходзіцца ў раёне Ванхакаупункі (Hämeentie 163).

Школьны музей (фін. Koulumuseo ; адрас : Kalevankatu 39-41)

Дом Седэрхольма (фін. Sederholmin talo; адрас : Aleksanterinkatu 18) - найстарэйшы (1757) каменны будынак у гістарычным цэнтры Хельсінкі. Размешчаны на рагу Сенацкай плошчы.

Музей трамвая (фін. Ratikkamuseo; адрас: Töölönkatu 51 A). Размешчаны ў памяшканні найстарэйшага ў Хельсінкі трамвайнага дэпо. Экспазіцыя прысвечана гісторыі грамадскага транспарту ў Хельсінкі.

Музей сядзібы Туамарынкюля і Дзіцячы музей

Зноскі

  1. http://www.helsinginkaupunginmuseo.fi
  2. Uusimaa Museum Guide
  3. http://www.museot.fi/museohaku/index.php?museo_id=21099 Праверана 30 студзеня 2020.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Музеі Хельсінкі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Гісторыка-краязнаўчыя музеі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Музеі паводле алфавіта