wd wp Пошук:

Долі Мэдысан

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Мэдысан.

Долі Пэйн Тод Мэдысан (англ.: Dolley Payne Todd Madison, 20 мая 1768 — 12 ліпеня 1849) — жонка 4-га прэзідэнта ЗША Джэймса Мэдысана, першая лэдзі ЗША з 1809 па 1817 год.

Біяграфія

Долі нарадзілася ў 1768 годзе ў Нью-Гардэне, цяпер Гілфард Кантры, Паўночная Караліна, у сям’і фермера. Свае падлеткавыя гады яна правяла ў Філадэльфіі. У студзені 1790 яна выйшла замуж за юрыста Джона Тода; у сямейнай пары было двое дзяцей — Джон Пэйн (1792—1852) і Уільям Тэмпл (нарадзіўся і памёр у 1793) . Увосень 1793 яе муж і малодшы сын памерлі ад жоўтай ліхаманкі.

Другім мужам Долі стаў Джэймс Мэдысан, з якім яна пабралася шлюбам 17 верасня 1794 г. Дзяцей у іх не было, аднак яны разам гадавалі Джона — сына ад першага шлюбу Долі. У 1801 сямейная пара пераехала ў Вашынгтон. Як жонка дзяржаўнага сакратара (такую ​​пасаду займаў яе муж з 1801 па 1809), Долі Мэдысан выконвала ролю гаспадыні Белага дома падчас прэзідэнцтва Томаса Джэферсана, які быў удаўцом.

Падчас вайны 1812 года перад захопам Вашынгтона брытанскай арміяй Долі Мэдысан выратавала срэбра і іншыя каштоўнасці Белага дома, адправіўшы іх на захоўванне ў банк Мэрыленда. Сярод выратаваных ёю рэчаў быў таксама партрэт Джорджа Вашынгтона.

Зноскі

  1. 1 2 Dolley Madison // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 Dolley Madison // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. http://www2.vcdh.virginia.edu/madison/overview/name.html
  4. 1 2 3 Kindred Britain
  5. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  6. Kindred Britain Праверана 15 красавіка 2021.
  7. Lundy D. R. The Peerage

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Памерлі ў Вашынгтоне
Катэгорыя·Першыя лэдзі ЗША
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Памерлі ў 1849 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пахаваныя ў Вірджыніі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1768 годзе
Катэгорыя·Памерлі 12 ліпеня
Катэгорыя·Нарадзіліся 20 мая