wd wp Пошук:

Добрыца Чосіч

Добрыца Чосіч (сербск.: Добрица Ћосић, 29 снежня 1921, Веліка-Дрэнава, Сербія) — сербскі пісьменнік, грамадскі дзеяч.

Скончыў Школу журналістыкі і Вышэйшую палітычную школу. У 2-ю сусветную вайну ўдзельнічаў югаслаўскага партызанскага руху. Акадэмік Сербскай акадэміі навук і мастацтваў (1982). У 1992-93 прэзідэнт Саюзнай Рэспублікі Югаславіі.

Друкуецца з 1943. Вядомасць прынёс першы раман «Сонца далёка» (1951), які ўвасобіў пераадоленне ідэалагізацыі і схематызму, азначыў новыя тэндэнцыі ў развіцці літаратур народаў Югаславіі. У творчасці, выяўляючы на кожным этапе наватарскія рысы, сцвердзіўся як раманіст эпічнага складу, здольны глыбока асэнсоўваць і дэміфалагізаваць гісторыю народа і чалавецтва, ствараць універсальныя метафары і тыпы: раманы «Карані» (1954), «Казка» (1966), «Грэшнік» (1984), «Адступнік» (1986), «Вернік» (1990) і гісторыка-панарамныя творы «Падзелы» (1961), «Час смерці» (1975), «Час улады» (1995), «Час ліха» (1996). Аўтар кніг публіцыстыкі і эсэістыкі, у т.л. «Перамены» (1992).

Літаратура

Зноскі

  1. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. Dobrica Cosic // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119190923 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  4. Dobrica Cosic buried in Belgrade — 2014. Праверана 15 красавіка 2021.
  5. http://www.sanu.ac.rs/Clanstvo/Clan.aspx?arg=1349
Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Прэзідэнты Югаславіі
Катэгорыя·Нарадзіліся 29 снежня
Катэгорыя·Кавалеры югаслаўскага ордэна Братэрства і адзінства
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1921 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 2014 годзе
Катэгорыя·Акадэмікі Сербскай акадэміі навук і мастацтваў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Памерлі 18 мая
Катэгорыя·Памерлі ў Бялградзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пахаваныя на Новых могілках (Бялград)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі часопіса НІН
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Югаслаўскія партызаны