Дні еўрапейскай спадчыны былі арганізаваны па ініцыятыве Савета Еўропы. Іх галоўная мэта — павялічыць значэнне культурнай спадчыны для насельніцтва Еўропы, а таксама зацікавіць людзей ў захаванні гістарычнай спадчыны. Для гэтага раней малавядомыя ў Еўропе помнікі культурнай спадчыны зрабілі даступнымі для грамадскасці, а таксама прапануюць адмысловыя туры ў гэтыя месцы. Каардынацыя праекта праходзіць пад кіраўніцтвам «Фонду караля Бодуэна» ў Бруселі.
Пад слоганам «Удыхніце новае жыццё ў культурную спадчыну — Faire passer sur le patrimoine le souffle de la vie» французскі міністр культуры Жак Ланг ў 1984 годзе ўпершыню ў гісторыі Францыі ініцыяваў «Дзень адчыненых помнікаў» (Journées Portes ouvertes monuments historiques). Гэтае мерапрыемства задумвалася як эксперымент, аднак, знайшло такі водгук, што годам пазней, у рамках канферэнцыі Еўрапейскага саюза па абароне архітэктурнай спадчыны ў Еўропе, якая праходзіла ў Гранаде ў кастрычніку 1985 года, быў складзены і падпісаны дагавор. Мэтай рэзалюцыі было паказаць каштоўнасць культурнай спадчыны грамадскасці. У 1992 годзе Савет Еўропы стварыў офіс інфармацыі і камунікацыі.
У 1999 годзе ў дадзенай ініцыятыве прымалi ўдзел 46 краін. Менавіта ў гэтым годзе яна атрымала сваю цяперашняю назву «Дні еўрапейскай спадчыны» (Journées européennes du Patrimoine / European Heritage Days (EHD)).
Увесь верасень у розных краінах з рознай працягласцю і з рознымі тэмамі праходзяць разнастайныя мерапрыемствы, галоўнай мэтай якіх з’яўляецца павышэнне дасведчанасці аб багацці і разнастайнасці культурнай спадчыны.
Усе мерапрыемствы павінны праходзіць у краінах па агульных прынцыпах. А менавіта:
Рэспубліка Беларусь падпісала Еўрапейскую культурную канвенцыю 18 кастрычніка 1993 годзе і стала актыўнай удзельніцай Дзён Еўрапейскай спадчыны.