Дзіку́шка[1] — рака ў Беларусі, у Шчучынскім раёне Гродзенскай вобласці, левы прыток ракі Жалудзянка (басейн Нёмана).
Даўжыня ракі 9 км. Плошча вадазбору 86 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 5,4 ‰. Пачынаецца каля аграгарадка Скрыбаўцы, цячэ па паўднёвай частцы Лідскай раўніны, упадае ў Жалудзянку на поўначы ад вёскі Лябёдка. На ўсім працягу каналізаваная.
Асноўны прыток — рака Ішчалнянка.