wd wp Пошук:

Дзідзье Драгба

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Дзідзье Іў Драгба Тэбілі (фр.: Didier Yves Drogba Tébily; нар. 11 сакавіка 1978, Абіджан, Кот-д’Івуар) — былы івуарыйскі футбаліст, нападнік. Ігрок нацыянальнай зборнай Кот-д’Івуара (2002—2014). На клубным узроўні вядомы ў першую чаргу па выступах за лонданскі «Чэлсі». Найлепшы бамбардзір англійскай Прэм’ер-лігі ў сезоне 2006/07 з 20 галамі і ў сезоне 2009/10 з 29 галамі. Пераможца Лігі чэмпіёнаў УЕФА ў сезоне 2012 года ў складзе «Чэлсі».

Кар’ера

Пасля гульні ў моладзевых клубах, Дзідзье дэбютаваў ва ўзросце 18 гадоў за клуб французскай Лігі 2 «Ле Ман». Ва ўзросце 21 года ён падпісаў свой першы прафесійны кантракт; у сезоне 2002/03 ён рэалізаваў свой патэнцыял, забіўшы 17 галоў у 34 матчах за клуб французскай Лігі 1 «Генгам». Падчас гэтага сезону Драгба дэбютаваў за зборную Кот-д’Iвуара і забіў свой першы гол за зборную ў лютым 2003 года. Ён перайшоў у марсельскі «Алімпік» у 2003 годзе за 3,3 мільёна фунтаў. Яго галявы поспех працягваўся і ў «Алімпіку», ён закончыў сезон з 19 галамі і дапамог «Марселю» выйсці ў фінал Кубка УЕФА 2004 года.

Улетку 2004 года Драгба перайшоў у «Чэлсі» за рэкордныя 24 мільены фунтаў, і ён стаў найдаражэйшым івуарыйскім іграком у гісторыі. У дэбютным сезоне ён дапамог клубу выйграць першы за 50 гадоў Чэмпіянат Англіі. Праз год ён яшчэ раз выйграў чэмпіянат. У сезоне 2006/07 ён забіў 33 галы, стаў найлепшым бамбардзірам чэмпіянату Англіі і забіў пераможныя галы ў фіналах Кубка Англіі і Кубка футбольнай лігі. Ён выіграў Кубак Англіі ў другі раз у 2009 годзе, забіўшы пераможны гол. У сезоне 2009—2010 ён выйграў першы залаты дубль і ў другі раз стаў найлепшым бамбардзірам чэмпіянату Англіі з 29 галамі. У сакавіку 2012 года, Дзідзье забіў свой 100 гол у чэмпіянаце Англіі і стаў першым афрыканскім іграком, які змог забіць 100 галоў. Ён стаў адзіным іграком у гісторыі, які забіваў у 4 фіналах Кубка Англіі запар. Вяршыняй яго кар’еры ў «Чэлсі» стаў фінал Лігі чэмпіенаў УЕФА 2012, у якім ён забіў гол на 88 хвіліне і пераможны пэнальці ў серыі супраць «Баварыі».

Драгба гуляе ў зборнай з 2002 года і з’яўляецца яе капітанам з 2006 года. Ён вывеў Кот д’Iвуар на чэмпіянат свету 2006 і ў першым матчы на ім забіў гол. Яго назвалі іграком 2006 года ў Афрыцы. Драгба з’яўляўся часткай зборнай у фіналах Кубкаў афрыканскіх нацый у 2006 і 2012 гадах, але ён прайграваў у серыі пенальці. У 2012 годзе ён стаў найлепшым бамбардзірам зборнай за ўсю гісторыю.

27 ліпеня 2015 года падпісаў аднагадовы кантракт з канадскім клубам «Манрэаль Імпэкт»[3]. У лістападзе 2016 года абвясціў, што па заканчэнні сезону пакіне «Манрэаль Імпэкт»[4]. У красавіку 2017 года падпісаў кантракт з клубам «Фінікс Райзінг» з амерыканскай лігі USL[5], дзе Драгба з’яўляецца таксама адным з саўладальнікаў. 8 лістапада 2018 года, згуляўшы ў сваім апошнім матчы ў фінале Кубка USL супраць «Луісвіл Сіці» (0:1), ва ўзросце 40 гадоў завяршыў кар’еру[6].

Дасягненні

Камандныя

Асабістыя

Зноскі

  1. Didier Drogba // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Didier Drogba // Discogs — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Дрогба перешел в «Монреаль Импэкт»
  4. Дрогба объявил об уходе из «Монреаль Импэкт»
  5. Американский «Финикс Райзинг» объявил о переходе Дрогба
  6. Дрогба завершил карьеру в 40 лет, проиграв в финале Кубка ЮСЛ

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Генгам
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Абіджане
Катэгорыя·Ігракі ФК Галатасарай
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1978 годзе
Катэгорыя·Ігракі ФК Алімпік Марсель
Катэгорыя·Ігракі ФК Фінікс Райзінг
Катэгорыя·Ігракі ФК Чэлсі
Катэгорыя·Ігракі ФК Ле-Ман
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Шанхай Шэньхуа
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Футбалісты Кот-д’Івуара
Катэгорыя·Ігракі ФК Манрэаль Імпэкт
Катэгорыя·Ігракі зборнай Кот-д’Івуара па футболе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 11 сакавіка