wd wp Пошук:

Дзяржаўная ДЮСШ Полацкага раёна

Спецыялізаваная вучэбна-спартыўная ўстанова фізічнай культуры і спорту «Полацкая дзяржаўная дзіцяча-юнацкая спартыўная школа» — спартыўная установа ў г. Полацку Полацкага раёна Віцебскай вобласці.

Гісторыя

Школа вядзе сваю гісторыю з 8 мая 1946 года. На падставе Пастановы дзяржаўнай штатнай камісіі пры Савеце Міністраў СССР, загадам Полацкага аблана была адкрыта дзіцячая спартыўная школа.

Аснову поспехаў ДЮСШ закладвалі першыя трэнеры: В. М. Стома, В. У. Гарбуноў, А. І. Сяргееў, Л. П. Бандарэнка і іншыя. У тыя гады быў падрыхтаваны першы майстар спорту СССР па лёгкай атлетыцы — Іван Арлоў.

З 1970 года на базе школы сталі працаваць 2 спартыўныя школы: ДЮСШ № 1 — лёгкая атлетыка, гімнастыка; ДЮСШ № 2 — баскетбол, гандбол, футбол, хакей. Цэлая плеяда маладых трэнераў стала працаваць з юнымі спартсменамі. Некаторыя з іх былі самі ў ліку выпускнікоў Полацкай спартыўнай школы.

У 2002 годзе адбылося аб’яднанне 2 спартыўных школ.

У цяперашні час у школе працуе 34 трэнеры-выкладчыкі, навучаюцца каля 1000 чалавек.

За час існавання трэнерамі спартыўнай школы было падрыхтавана 6 майстроў спорту міжнароднага класа, 31 майстар спорту і больш за 60 кандыдатаў у майстры спорту[1].

Аддзяленні

Дырэктары школы

Зноскі

  1. Полацкая дзяржаўная дзіцяча-юнацкая спартыўная школа

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (16):
Бокс у Беларусі
Веласпорт у Беларусі
Футбол у Беларусі
Лёгкая атлетыка ў Беларусі
Школы паводле алфавіта
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Полацкі раён
Лыжны спорт у Беларусі
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Баскетбол у Беларусі
Гандбол у Беларусі
Шахматы ў Беларусі
Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1946 годзе
Спорт у Полацку
1946 год у Беларусі
Мастацкая гімнастыка ў Беларусі