wd wp Пошук:

Дзяржава Саманідаў

Дзяржава Саманідаўфеадальная дзяржава ў Сярэдняй Азіі на землях міжрэчча Амудар’і і Сырдар’і, Паўночнага і Усходняга Ірана. Існавала ў IXX стст. Сталіца — Бухара. Найбуйнейшыя эканамічныя і культурныя цэнтры — Бухара, Самарканд, Мерв, Ургенч.

Дзяржава ўзнікла ў выніку распаду Багдадскага халіфату і ўзмацнення мясцовай таджыкскай дынастыі Саманідаў. Найбольшай магутнасці дасягнула на сумежжы IX і X стст., пры эміры Ісмаіле. Асноўныя заняткі насельніцтва: паліўное земляробства, рамёствы. Развіваліся архітэктура, будаўніцтва, вёўся гандаль з Руссю, Сірыяй, Візантыяй, Кітаем, Іранам, хазарамі, булгарамі.

Дзяржава распалася ў 999, пасля захопу Бухары цюркскай дзяржавай Караханідаў. Землі на поўдзень ад Амудар’і заняла дзяржава Газневідаў.

Дзяржава была значным культурным цэнтрам рэгіёну, у ёй жылі і працавалі такія навукоўцы і літаратары, як Ібн-Сіна, Рудакі, Фірдаўсі, Аль-Фарабі. Мяркуецца, што менавіта пры Саманідах склаліся таджыкская народнасць і таджыкская літаратурная мова.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Дынастыі ісламскіх кіраўнікоў
Катэгорыя·Гісторыя Ірана
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую Савецкую Энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую Савецкую Энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую Савецкую Энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Гісторыя Таджыкістана
Катэгорыя·Саманіды
Катэгорыя·Гісторыя Афганістана
Катэгорыя·Гісторыя ісламу
Катэгорыя·Гісторыя Узбекістана
Катэгорыя·Былыя краіны
Катэгорыя·Гісторыя Цэнтральнай Азіі