wd wp Пошук:

Дзяляцічы

Дзяля́цічы[1] (трансліт.: Dzialiacičy, руск.: Делятичи) — вёска ў Навагрудскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Любчанскага сельсавета. Знаходзяцца на левым беразе Нёмана за 30 км да паўночнага захаду ад Навагрудка, за 55 км ад чыгуначнай станцыі Наваельня; на шашы Любча — Уселюб. Насельніцтва 213 чал. (2008).

Гісторыя

Дзяляцічы адзін з даўніх цэнтраў гістарычнай Навагрудчыны. Упершыню ўспамінаецца пад 1361 годам у «Хроніцы» Віганда як велікакняжацкі двор з воласцю на левым беразе Нёмана, «на Русі» на поўнач ад Навагрудка («transeunt in Russyam in terram Delitcz»). У Wegebericht за 1385 год Дзяляцічы таксама ўспамінаюцца як велікакняжацкі двор у Наваградскай зямлі («Dolletitsch des koninges hoff im lande czu Nowgarthen»). У 1428 годзе вялікі князь Вітаўт перадаў Дзяляцічы сваёй жонцы Юліяніі.

З XVII ст. Дзяляцічы ў ліку радзівілаўскіх уладанняў, на карце Т. Макоўскага (1613) пазначаны як мястэчка. У першай палове XVII ст. у Дзяляціцкім двары быў кальвінісцкі збор, млын, бровар, карчма, агароды, сад і стаў. Станам на 1652 год у мястэчку быў рынак, тры вуліцы (Наваградская, Уселюбская і Віленская) і царква[2].

Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Дзяляцічы ў складзе Любчанскай воласці Навагрудскага павета Расійскай імперыі. Станам на 1869 год у мястэчку пяць вуліц — Наваградская, Уселюбская, Віленская, Любчанская і Юрыдыка. У 1870-я гады ў мястэчку царква, школа, млын і 2 крамы. Станам на 1897 год — 2 царквы, 2 школы, крама, карчма, 2 млыны.

Падчас 1-й сусветную вайны з 1915 года Дзяляцічы акупаваны нямецкімі войскамі, у 1918—1920 гадах мястэчка пачаргова займалі палякі і бальшавікі. Паводле Рыжскага мірнага дагавора (1921) Дзяляцічы ў складзе Польшчы. З 1939 года — вёска ў БССР. У 1940—1954 гадах цэнтр Дзяляціцкага сельсавета.

Станам на 2014 год у Дзяляцічах працуе школа.

Дэмаграфія

Славутасці

Брукаванка

Страчаная спадчына

Вядомыя асобы

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
  2. 1 2 Соркіна I. Мястэчкі Беларусі ў канцы ХVІІІ — першай палове ХІХ ст. — Вільня: ЕГУ, 2010.  — С. 332.
  3. Соркіна I. Мястэчкі Беларусі ў канцы ХVІІІ — першай палове ХІХ ст. — Вільня: ЕГУ, 2010.  — С. 413.
  4. Соркіна I. Мястэчкі Беларусі ў канцы ХVІІІ — першай палове ХІХ ст. — Вільня: ЕГУ, 2010.  — С. 379.
  5. Шаблюк В. Дзяляцічы // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1996. — 527 с.: іл. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2. — С. 235.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Любчанскі сельсавет
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Мястэчкі Новагародскага ваяводства
Катэгорыя·Населеныя пункты Навагрудскага раёна
Катэгорыя·Артыкулы з праблемамі ў параметрах шаблонаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Дзяляцічы
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без нумароў старонак