wd wp Пошук:

Дзявятая брама

«Дзявятая брама» (англ.: The Ninth Gate) — містычны трылер 1999 года рэжысёра Рамана Паланскага, пятнаццаты поўнаметражны мастацкі фільм рэжысёра. Фільм зняты па матывах рамана Артура Перэс-Рэвертэ[en] «Клуб Дзюма[en]». Галоўныя ролі выканалі Джоні Дэп, Эманюэль Сенье[en], Лена Олін, Фрэнк Ланджэла і іншыя[10].

Сюжэт

Дзін Корса, адзін з найлепшых спецыялістаў па пошуку, ацэнцы і скупцы рарытэтных выданняў, прымае ад уладальніка найбуйнейшай у свеце бібліятэкі акультных кніг незвычайную, але вельмі выгадную замову: вызначыць сапраўднасць фаліянта XVII стагоддзя пад назвай «Дзевяць брам у царства прывідаў», з дапамогай якога, паводле падання, можна выклікаць самаго Люцыфера. Яго чакае поўнае небяспек і таямніц падарожжа па Еўропе. Але толькі тады, калі на шляху да разгадкі таямніцы «Дзявятай брамы» пачынаюць трапляцца трупы тых, з кім Дзін Корса сустракаўся зусім нядаўна, яму адкрываецца злавесная праўда. Ён разумее, што ў гэтай д’ябальскай гульні на кон пастаўлена не толькі яго жыццё, але і душа…

Акцёрскі склад

   Джоні Дэп      Дзін Корса
   Лена Олін      Ліяна Тэлфер
   Фрэнк Ланджэла      Борыс Балкан
   Эманюэль Сенье[en]      дзяўчына

Узнагароды

Паводле рэсурса «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 2 кінаўзнагародамі і яшчэ 5 намінацыямі[11].

Зноскі

  1. 1 2 3 http://www.imdb.com/title/tt0142688/ Праверана 20 мая 2016.
  2. 1 2 3 4 http://www.metacritic.com/movie/the-ninth-gate Праверана 20 мая 2016.
  3. The American Film Institute Catalog of Motion Pictures Праверана 1 чэрвеня 2020.
  4. 1 2 3 4 5 6 7 8 http://bbfc.co.uk/releases/ninth-gate-1 Праверана 20 мая 2016.
  5. 1 2 http://www.allocine.fr/film/fichefilm_gen_cfilm=20391.html Праверана 20 мая 2016.
  6. http://stopklatka.pl/film/dziewiate-wrota Праверана 20 мая 2016.
  7. 1 2 3 4 http://www.imdb.com/title/tt0142688/fullcredits Праверана 20 мая 2016.
  8. 1 2 3 4 5 6 7 ČSFD — 2001.
  9. http://www.kinokalender.com/film1226_die-neun-pforten.html Праверана 3 студзеня 2018.
  10. The Ninth Gate (1999) — IMDb(англ.) . Сайт «Internet Movie Database». Праверана 30 жніўня 2022.
  11. The Ninth Gate — Awards(англ.) . Сайт «Internet Movie Database». Праверана 30 жніўня 2022.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Артыкулы без выяў (тып: фільм)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Фільмы Іспаніі 1999 года
Катэгорыя·Містычныя фільмы
Катэгорыя·Экранізацыі раманаў
Катэгорыя·Фільмы па сцэнарыях Рамана Паланскага
Катэгорыя·Фільмы паводле алфавіта
Катэгорыя·Фільмы Рамана Паланскага
Катэгорыя·Фільмы-трылеры Францыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Фільмы-трылеры Іспаніі
Катэгорыя·Фільмы па сцэнарыях Джона Браўнджона
Катэгорыя·Фільмы Францыі 1999 года
Катэгорыя·Фільмы-трылеры 1999 года
Катэгорыя·Фільмы, музыку да якіх напісаў Войцех Кіляр
Катэгорыя·Фільмы 1999 года
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу