wd wp Пошук:

Дзмітрый Якаўлевіч Бугаёў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Бугаёў.

Дзмітрый Якаўлевіч Бугаёў (12 студзеня 1929, в. Сычык, Крычаўскі раён, Магілёўская акруга28 снежня 2017[1]) — беларускі літаратуразнавец і крытык[2]. Кандыдат філалагічных навук (1960)[2], прафесар.

Біяграфія

Нарадзіўся 12 студзеня 1929 года ў в. Сычык Крычаўскага раёна Магілёўскай акругі.

У 1945—1948 вучыўся ў Магілёўскім педагагічным вучылішчы. У 1948—1952 у Магілёўскім педагагічным інстытуце[2]. У 1952—1955 у аспірантуры Мінскага педагагічнага інстытута імя М. Горкага.

У 1955-59 працаваў у Мазырскім педагагічным інстытуце[2], у 1959-64 у Інстытуце літаратуры АН БССР, з 1964 дацэнт БДУ[2], дзе выкладаў на філалагічным факультэце. Член беларускага ПЭН-цэнтра з 1989. Член СП СССР з 1961.

Бацька Людмілы Сіньковай. Памёр 28 снежня 2017 года.

Навуковая дзейнасць

Друкаваўся з 1957[2]. Выступаў у друку па праблемах сучаснага літаратурнага працэсу, мастацкага майстэрства і стылю. Адзін з аўтараў «Гісторыі беларускай савецкай літаратуры» (т. 1-2, 1965-66)[2].

Бібліяграфія

Зноскі

  1. Памёр літаратурны крытык Дзмітрый Бугаёў(нявызн.). Наша Ніва (28 снежня 2017). Праверана 28 снежня 2017.
  2. 1 2 3 4 5 6 7 Бугаёв Дмитрий Яковлевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 85. — 737 с.
Тэмы гэтай старонкі (22):
Вучоныя паводле алфавіта
Выкладчыкі Мазырскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя І. П. Шамякіна
Нарадзіліся ў Крычаўскім раёне
Выкладчыкі БДУ
Памерлі ў 2017 годзе
Нарадзіліся ў 1929 годзе
Выпускнікі Сацыяльна-гуманітарнага каледжа (Магілёў)
Выпускнікі Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Аркадзя Куляшова
Кандыдаты філалагічных навук
Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Супрацоўнікі Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы НАНБ
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Члены Саюза пісьменнікаў СССР
Асобы
Выпускнікі БДПУ імя Максіма Танка
Літаратуразнаўцы Беларусі
Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Памерлі 28 снежня
Нарадзіліся 12 студзеня
Крытыкі Беларусі
Члены Беларускага ПЭН-цэнтра