Дзмі́трый Сало́шкін (нар. 27 ліпеня 1970, Мінск, БССР, СССР) — грамадскі і дзяржаўны дзеяч Беларусі. Член і намеснік старшыні Партыі БНФ[1].
Вучыўся ў Беларускім дзяржаўным медінстытуце, які скончыў у 1995 годзе па спецыяльнасці педыятрыя. З 1995 па сённяшні дзень працуе ўрачом-рэаніматолагам РНПЦ «Маці і дзіця». У тым жа годзе стаў членам партыі БНФ. У 1998 годзе ўдзельнічаў у заснаванні і дзейнасці першай незалежнай студэнцкай арганізацыі Беларусі «Задзіночанне беларускіх студэнтаў».
Працаваў выкладчыкам спартыўнай медыцыны ў Беларускім дзяржаўным універсітэце фізічнай культуры.
Вылучаўся кандыдатам на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў у 2004 годзе.
З 2013 года адказны сакратар Управы Сойма Партыі БНФ.