wd wp Пошук:

Дзмітрый Мікалаевіч Худакормаў

Дзмітрый Мікалаевіч Худакормаў (28 жніўня 1924, с. Звягіна, Пушкінскі раён, Маскоўская вобласць, Расія — 6 кастрычніка 2012) — беларускі спецыяліст у галіне тэхналогіі ліцейнай вытворчасці. Доктар тэхнічных навук (1968), прафесар (1969). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.

Біяграфія

Скончыў Маскоўскі аўтамеханічны інстытут (спецыяльнасць «Машыны і тэхналогія ліцейнай вытворчасці», 1950), Маскоўскі аўтамеханічны інстытут (аспірантура, 1957).

Працаваў на Станкабудаўнічым заводзе імя С. Арджанікідзе (Чалябінск; 1950—1954), Чэлябінскім політэхнічным інстытуце (1957—1960), Мінскім філіяле Навукова-даследчага інстытута аўтамабільнай прамысловасці (1960—1963), Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце (з 1963, механіка-тэхналагічны факультэт, кафедра «Ліцейная вытворчасць чорных і каляровых металаў», прафесар, у 1969—1993 — загадчык кафедры, 1971—1976 — прарэктар па навуковай рабоце).

Навуковыя інтарэсы: тэарэтычныя асновы структураўтварэння пры зацвердзяванні і тэрмічнай апрацоўцы адлівак; павышэнне якасных характарыстык ліцейных сплаваў.

Узнагароды

Званне «Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь» (1992), Дзяржаўная прэмія Беларускай ССР (1978).

Бібліяграфія

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 28 жніўня
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без альма-матар
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1924 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі 6 кастрычніка
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 2012 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»