wd wp Пошук:

Дзмітрый Мікалаевіч Басалыга

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Басалыга.

Дзмітрый Мікалаевіч Басалыга (руск.: Дмитрий Николаевич Бассалыго) (27 лістапада 1884, в. Варкавічы, Слуцкі раён — 15 красавіка 1969) — прафесійны рэвалюцыянер, дзеяч кінамастацтва[1], кінарэжысёр і сцэнарыст. Брат К. Басалыгі.

Біяграфія

Член КПСС з 1904 г. У перыяд Рэвалюцыі 1905—1907 гг. кіраваў баявой дружынай ў Харкаве. З 1906 года на нелегальнай партыйнай працы ў Севастопалі, Пермі, Екацярынбургу. Дэлегат V з’езда РСДРП(руск.) бел.. У 1908 г. кінуты ў Харкаўскую турму[1].

З 1910 г. у Маскве, працаваў на кінафабрыцы, адначасова вучыўся на юрыдычным факультэце ўніверсітэта і ў Школе-студыі ММАТа(руск.) бел.. Вёў рэвалюцыйную агітацыю сярод працоўных Прэсні(руск.) бел. і Мыцішчаў, Удзельнік Кастрычніцкай рэвалюцыі і Грамадзянскай вайны[1].

У 1917 годзе быў мабілізаваны ў армію і накіраваны ў Саратаў для праходжання службы ў 92-м пяхотным запасным палку. Як сцвярджаў Басалыга, жыццё само паставіла перад палкавым камітэтам 92-га пяхотнага палка патрабаванне стварыць такі прафесійны драматычны тэатр, які быў бы сугучны сваім рэпертуарам рэвалюцыйнай эпохі і мог бы адказаць на запыты салдацкіх мас 70000-га гарнізона Саратава[2].

Пад кіраўніцтвам Д. М. Басалыгі, Б. Э. Дубавецкай, Н. В. Фірсава неўзабаве былі ўтвораны асноўныя службы тэатра, праведзены рамонт памяшканняў. Пачата было фарміраванне трупы[2].

У 1920—1921 гг. загадчык Цэнтральнага ўпраўлення тэатраў Наркамасветы РСФСР, у 1923—1926 гг. старшыня праўлення акцыянернага таварыства «Пралетарскае кіно». Рэжысёр і сцэнарыст кінафільмаў «З іскры полымя» (1924), «Мусульманка» (1925, залатыя медалі на Парыжскай выстаўцы) і іншых[1].

З верасня 1941 г. у Чырвонай Арміі. У 1944—1945 гг. выкладчык Вышэйшай дыпламатычнай школы пры НКЗС СССР(руск.) бел.[1].

У вёсцы Варкавічы імем братоў Басалыг названая вуліца[1].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 Бассалыго Дмитрий Николаевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 44. — 737 с.
  2. 1 2 В. Дьяконов. Театральное отражение эпох. Саратовские театры XX столетия. — Саратов.: Приволжское книжное издательство, 2001. — С. 7-9. — ISBN 5-7633-1009-8.
Тэмы гэтай старонкі (27):
Катэгорыя·Нарадзіліся 27 лістапада
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Удзельнікі Кастрычніцкай рэвалюцыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Слуцкім раёне
Катэгорыя·Артыкулы пра кінематаграфістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Памерлі ў 1969 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Кінематаграфісты без IMDb
Катэгорыя·Памерлі 15 красавіка
Катэгорыя·Выпускнікі Школы-студыі ММАТ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Пахаваныя на Новадзявочых могілках
Катэгорыя·Сцэнарысты СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Кінарэжысёры СССР
Катэгорыя·Выпускнікі юрыдычнага факультэта МДУ
Катэгорыя·Сцэнарысты паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 25 лістапада
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1884 годзе
Катэгорыя·Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Кінарэжысёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Варкавічах
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Дэлегаты V з’езда РСДРП
Катэгорыя·Памерлі ў Маскве