wd wp Пошук:

Дзмітрый Канстанцінавіч Арцыменя

Дзмітрый Канстанцінавіч Арцыменя (28 верасня 1932, в. Стайкі, цяпер Баранавіцкі раён — 20 верасня 1993, Гродна) — савецкі і беларускі партыйны і палітычны дзеяч.

Біяграфія

Нарадзіўся ў в. Стайкі (цяпер Баранавіцкага раёна) у сялянскай сям’і. У няпоўныя 15 гадоў пайшоў працаваць на Баранавіцкі рамонтна-механічны завод. У 1953 скончыў Пінскі гідратэхнікум. Працаваў у Зэльве старэйшым раённым меліяратарам.

Быў абраны другім, а затым першым сакратаром Зэльвенскага райкама камсамола. У 1960 накіраваны ў Мінскую партыйную школу (скончыў у 1964). У 1964 пераехаў у Свіслач. Старшыня Свіслацкага райвыканкама. Накіраваны ў Астравец. Першы сакратар Астравецкага райкама партыі. У ліпені 1977 пераведзены ў Гродна на пасаду намесніка старшыні аблвыканкама. З кастрычніка 1983 (пасля ад’езду Сяргея Кабяка на працу ў Віцебск) прызначаны старшынёй Гродзенскага аблвыканкама. Захаваў пасаду і ў незалежнай Беларусі. Праводзіў пасяджэнні па-беларуску.

Дэпутат Вярхоўнага Савета 12-га склікання. Разглядаўся партыйнай наменклатурай, як адзін з кандыдатаў на пасаду старшыні Вярхоўнага Савета Беларусі ўзамен Станіслава Шушкевіча.

Ініцыятар стварэння еўрарэгіёна «Нёман».

Забойства

У нядзелю ўвечары 20 верасня 1993 быў забіты стрэлам у сэрца на ганку свайго дома ў Гродна па вуліцы Астроўскага. Пахаваны на Гродзенскіх могілках па праспекце Касманаўтаў. Забойства, якое так і не было раскрыта, стала адным з самых гучных злачынстваў у гісторыі першых гадоў незалежнай Рэспублікі Беларусь.

Узнагароды

Памяць

На радзіме ў вёсцы Стайкі Баранавіцкага раёна імем Арцымені названа вуліца.

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 14 снежня 2021.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ахвяры забойстваў
Катэгорыя·Памерлі ў 1993 годзе
Катэгорыя·Старшыні Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта
Катэгорыя·Памерлі ў Гродне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Нарадзіліся 28 верасня
Катэгорыя·Артыкулы з дубліраванымі параметрамі шаблонаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1932 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 12-га склікання
Катэгорыя·Памерлі 20 верасня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Баранавіцкім раёне
Катэгорыя·Першыя сакратары райкамаў КПБ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі Мінскай вышэйшай партыйнай школы