wd wp Пошук:

Дзмітрый Апалінаравіч Ражанскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Ражанскі. Дзмітрый Апалінаравіч Ража́нскі[2] (1 верасня 1882 — 27 верасня 1936) — вучоны-фізік, заснавальнік навуковай школы па радыёфізіцы і радыётэхніцы. Член-карэспандэнт Акадэміі навук СССР (1933). Брат М. А. Ражанскага.

Біяграфія

Нарадзіўся ў Кіеве. У 1904 годзе скончыў фізічнае аддзяленне фізіка-матэматычнага факультэта Санкт-Пецярбургскага Імператарскага ўніверсітэта і быў пакінуты ў ім на падрыхтоўку да прафесарскага звання на кафедры фізікі. Адначасова працаваў лабарантам у Электратэхнічным інстытуце. У 1911 годзе абараніў дысертацыю на ступень магістра. У 1911—1921 гадах працаваў у Харкаўскім універсітэце: прыват-дацэнт, выконваючы абавязкі экстраардынарнага прафесара на кафедры фізікі, з 1914 года — загадчык кафедры. У 1921—1923 гадах навуковы спецыяліст у Ніжагародскай радыёлабараторыі, у 1923—1928 гадах навуковы кансультант Цэнтральнай радыёлабараторыі Трэста заводаў слабага току. Адначасова займаў пасаду прафесара фізіка-механічнага факультэта Політэхнічнага інстытута і загадчыка аддзела электрычных ваганняў Дзяржаўнага фізіка-тэхнічнага інстытута. 5 кастрычніка 1930 года быў арыштаваны за адмову галасаваць на сходзе за смяротную кару абвінавачваемых па «справе Прампартыі» і вызвалены 26 ліпеня 1931 года. З 1931 года працаваў у Ленінградскім электрафізічным інстытуце.

Навуковая дзейнасць

Аўтар навуковых прац па радыёфізіцы і радыётэхніцы. Займаўся вывучэннем прыроды хвалевых працэсаў і электрычных разрадаў у газах. Пад кіраўніцтвам Д. А. Ражанскага створаны першыя ў СССР кароткахвалевыя радыёперадатчыкі і імпульсныя радыёлакатары. Пад яго кіраўніцтвам выкананы шэраг даследаванняў па фізіцы нізкатэмпературнай плазмы і працэсам у іонных прыборах, тэорыі антэн і інш.

Сярод апублікаванага:

Узнагароды

Лаўрэат прэміі імя А. С. Папова (1911)[3].

Зноскі

  1. 1 2 3 Рожанский Дмитрий Аполлинариевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  2. БелЭн, 2001
  3. История инженерного дела(недаступная спасылка) (руск.)  // Бібліятэка ІрГДТУ

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (27):
Катэгорыя·Рэпрэсаваныя савецкай уладай
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Фізікі Расійскай імперыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Фізікі СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Выкладчыкі Санкт-Пецярбургскага электратэхнічнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Памерлі 27 верасня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў 1936 годзе
Катэгорыя·Выкладчыкі Харкаўскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Выпускнікі СПбДУ
Катэгорыя·Выкладчыкі СПбДПУ
Катэгорыя·Члены-карэспандэнты АН СССР
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 верасня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1882 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Кіеве
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў Санкт-Пецярбургу
Катэгорыя·Супрацоўнікі Фізіка-тэхнічнага інстытута імя А. Ф. Іофэ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных