wd wp Пошук:

Дзмітрый Андрэевіч Караткевіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Караткевіч. Дзмітрый Андрэевіч Караткевіч (16 кастрычніка 1904, в. Дроздава, Сенненскі павет, Магілёўская губерня — 26 снежня 1942, Мінск, БССР) — беларускі падпольшчык ў гады Вялікай Айчыннай вайны, начальнік разведкі Мінскага падпольнага гаркама КП(б)Б у 1941—1942 гадах.

Біяграфія

Нарадзіўся ў 1904 годзе ў вёсцы Дроздава Сенненскага павета (цяпер Талачынскі раён, Віцебская вобласць). У 1926—1931 гадах працаваў на партыйнай рабоце ў Талачынскім раёне. У 1931—1935 гадах працаваў міліцыянерам у Мінску і Мінскай вобласці. Быў на добрым рахунку ў начальства, атрымліваў заахвочванні за выдатную службу.

У 1935—1937 гадах праходзіў навучанне ў Рэспубліканскай вышэйшай школе прапагандыстаў ЦК КП(б)Б. У 1937—1938 гадах першы сакратар Заслаўскага райкама КП(б)Б. У 1938—1940 гадах член ЦК КП(б) і начальнік Галоўгандлю БССР. У 1940 −1941 гадах дырэктар Мінскага прамгандлю.

У жніўні 1941 года ўступіў у Мінскае падполле. У маі 1941 года ўвайшоў у кіраўніцтва Мінскага падпольнага гаркама КП(б)Б на пасадзе начальніка разведкі. У кастрычніку 1942 года арыштаваны акупацыйнымі нямецкімі войскамі. Пасля працяглых катаванняў, пакараны праз павешанне на стадыёне «Дынама».

Пасмяротна ўзнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны I ступені.

Памяць

Імя Дз. А. Караткевіча носіць адна з вуліц у Мінску.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Нарадзіліся 29 кастрычніка
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Памерлі ў 1942 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Сенненскім павеце
Катэгорыя·Памерлі 26 снежня
Катэгорыя·Нарадзіліся 16 кастрычніка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1904 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»