wd wp Пошук:

Дзмітрый Аляксеевіч Глухоўскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Глухоўскі. Дзмітрый Аляксеевіч Глухоўскі (руск.: Дмитрий Глуховский; нар. 12 чэрвеня 1979) — расійскі карэспандэнт, журналіст, радыёвядучы, тэлевядучы і пісьменнік.

Біяграфія

Дзмітрый Глухоўскі нарадзіўся ў Маскве у раёне Строгіна. Атрымаў пачатковую адукацыю ў маскоўскай школе ім. В. Д. Паленава з паглыбленым вывучэннем французскай мовы на Спасапяскоўскай пляцоўцы. Чатыры з паловай года жыў і вучыўся ў Ізраілі, працаваў у Нямеччыне і ў Францыі. Быў карэспандэнтам у Ізраілі і Абхазіі, працаваў на «Радыё Расіі», у тэлерадыёкампаніі «Deutsche Welle», на каналах «Euronews» і «Russia Today» у статусе карэспандэнта крамлёўскага пула. З 2008 года радыёвядучы станцыі «Маяк». З сакавіка 2009 года быў вядучым навукова-папулярнай перадачы «Фантастычны сняданак» на інтэрнэт-канале PostTV.

Валодае пяццю замежнымі мовамі (ангельская, французская, нямецкая, іспанская, іўрыт). Дэбютаваў як сеткавы пісьменнік з постапакаліптычным раманам «Метро 2033», часткі якога рэгулярна выкладваліся ў Інтэрнэце на сайце m-e-t-r-o.ru, атрымаўшы, такім чынам, адзнаку ў самага шырокага круга чытачоў. Тэкст рамана таксама быў змесцаваны ў некалькіх буйных сеткавых бібліятэках і ў Жывым часопісе аўтара.

У 2005 годзе яго раман, які атрымаў у канчатковай рэдакцыі назву «Метро 2033», быў апублікаваны ў выдавецтве «Эксмо», а ў 2007 годзе перавыданы выдавецтвам «Папулярная літаратура». Дзмітрый таксама з’яўляецца аўтарам апублікаваных у сетцы складанак аповядаў «Ноч», «Аповяды пра жывёл» і п’есы «INFINITA TRISTESSA»[3].

У 2007 годзе выйшаў новы раман аўтара — «Змярканне» (руск.: Сумерки). Як піша сам Глухоўскі, ён паспрабаваў зрабіць гэты твор як мага больш непадобным на дэбютны для таго, каб паказаць, што ён не аўтар аднаго твора. У выніку мы маем справу з раманам-метафарай, містыфікацыяй, па словах аўтара, замаскіраванай пад трылер.

10 сакавіка 2009 года Дзмітрый выпусціў сваю новую кнігу «Метро 2034»[4]. Па яго словах, гэта кніга — не працяг «Метро 2033», а паралельная гісторыя з іншымі героямі.

Улетку 2009 года Цімур Бекмамбетаў запрасіў Дзмітрыя прыняць удзел у адаптацыі мультфільма «9» для расійскага гледача. Апроч закадровага тэксту, Дзмітрый напісаў перадгісторыю да фільма[5].

У гэтым жа годзе Дзмітрый удзельнічаў у дубляжы фільма «Рок-хваля», дзе агучваў персанажа Саймана Свофарда[6].

У 2010 годзе Глухоўскі стаў адным з калумністаў праграмы «Инфомания» на тэлеканале «СТС»[7].

Вёў увесну 2010 года перадачу «Прэс-клуб XXI»[8].

У 2010 годзе ў выдавецтве АСТ выйшла чарговая кніга Глухоўскага — «Аповяды пра Радзіму». Як сказаў аўтар, «гэта гісторыя пачалася з часопіса „Рускі піянер“, куды галоўны рэдактар Андрэй Стальмахаў пару гадоў таму запрасіў мяне ў якасці калумніста»[9].

У 2013 годзе ў выдавецтве АСТ выйшаў новы раман Глухоўскага — «Будучыня».

Жанаты, ёсць дачка.

Бібліяграфія

Раманы

Зборнікі

Апавяданні

Рознае

Узнагароды і прэміі

Зноскі

  1. Дмитрий Глуховский // Internet Speculative Fiction Database — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Dmitry Glukhovsky // Babelio — 2007.
  3. Дзмітрый Глухоўскі. Аповяды Архівавана 26 сакавіка 2010.
  4. Метро 2034 // Палярнае Змярканне. Часопіс Дзмітрыя Глухоўскага
  5. Лабараторыя // «9» афіцыйны сайт фільма Архівавана 22 жніўня 2010.
  6. Серафіма Скібюк. Піраты захапілі радыёстанцыю (нявызн.) (недаступная спасылка). Дні.Ру (30 красавіка 2009). Архівавана з першакрыніцы 30 ліпеня 2014. Праверана 14 студзеня 2013.
  7. Инфомания // Тэлеканал СТС Архівавана 11 кастрычніка 2011.
  8. Запампаваць Прэс-клуб XXI. «Усе мы — лохі?» (2010) SATRip torrent :: NNM-Club.ru(недаступная спасылка)
  9. http://www.ozon.ru/context/detail/id/5382860/?from=wikiguide Інтэрв’ю да выхаду «Аповядаў пра Радзіму» АЗОН.Гід
  10. Online з Дзмітрыем Глухоўскім(руск.) . YouTube (18 снежня 2013). Праверана 18 снежня 2013.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ваенныя карэспандэнты
Катэгорыя·Нарадзіліся 12 чэрвеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Маскве
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1979 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Выпускнікі Яўрэйскага ўніверсітэта ў Іерусаліме
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Пісьменнікі Расіі