Дзмітрый Аляксандравіч Даўгалёнак (14 снежня 1971, в. Мглё, Смалявіцкі раён, Мінская вобласць) — беларускі спартсмен (веславанне на байдарках і каноэ). Заслужаны майстар спорту (1992). Чэмпіён Алімпійскіх гульняў на дыстанцыі 500 м (1992, Барселона), чэмпіён свету на дыстанцыі 200 м (1994). Усе поспехі дасягнутыя на каноэ-двойцы з Аляксандрам Масейкавым.