Дзе́ўчын[1] (трансліт.: Dzieŭčyn, руск.: Девчин) — былая вёска ў Бабруйскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіла ў склад Гарохаўскага сельсавета.
Да 11 красавіка 1960 года вёска ўваходзіла ў склад Рымавецкага сельсавета[2], да 20 снежня 1982 года — у склад Гарбацэвіцкага сельсавета[3]. Ліквідавана 23 снежня 2011 года[4].